+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Мерапрыемства «Цалкам сакрэтна / бясплатна!»
Галоўная Падзеі Мерапрыемства «Цалкам сакрэтна / бясплатна!»
Мерапрыемства «Цалкам сакрэтна / бясплатна!»
1411

Мерапрыемства «Цалкам сакрэтна / бясплатна!»

Кожную нядзелю сакавіка 2019 года з 13:30

Акцыя «Цалкам сакрэтна / бясплатна» створана для таго, каб кожны наведвальнік змог даведацца больш аб музеі і беларускай гісторыі. Кожную нядзелю сакавіка (17, 24, 31) можна будзе здзейсніць бясплатную экскурсію (аплачваецца толькі ўваходны квіток у музей) па ветракам музея.

Вы ўбачыце, якія тыпы ветракоў сустракаліся ў Беларусі, дзе яны былі распаўсюджаны, праслухаеце інфармацыю пра ролю млынара ў вясковым грамадстве і даведаецеся шмат цікавага пра забытую тэхналогію.

Вы зможаце наведаць 3 унікальныя млыны: млын-казлоўку з в. Даматканавічы Клецкага раёна, млын-шатроўку з в. Зелянец Хоцімскага раёна і млын-пальтрак з в. Янушоўка Мядзельскага раёна і высветліць, чым яны адрозніваюцца адзін ад аднаго і як працуюць.            

Пачатак экскурсіі ў 13.30 на ўваходзе ў сектар «Цэнтральная Беларусь» (мапа музея). Экскурсія будзе правадзіцца пры сборы групы да 10 чалавек!  

Чакаем вас на захапляльнае падарожжа ў Краіну ветракоў! У іншы час інтэр'еры млыноў закрыты для наведвання!  

Калі ласка, апранацеся ў адпаведнасці з умовамі надвор'я!

Чытайце таксама
Музейнае мерапрыемства  «Ад сініх кветак да кашуль дзетак»
900
Музейнае мерапрыемства «Ад сініх кветак да кашуль дзетак»

1 мая 2021 года запрашаем прыняць удзел у мерапрыемстве «Ад сініх кветак да кашуль дзетак» на...

Фотасправаздача «Шырокая Масленіца ў беларускім скансэне»
3629
Фотасправаздача «Шырокая Масленіца ў беларускім скансэне»

02.03.2019г. адбылося культурна-масавае мерапрыемства «Шырокая Масленіца ў беларускім...

Абрадавае мерапрыемства «Юр’я»
1660
Абрадавае мерапрыемства «Юр’я»

04.05.2019г. запрашаем прыняць удзел у мерапрыемстве «Юр’я»!