Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае выпускнікоў школ на культурна-масавае мерапрыемства «Развітанне са школай - 2021». У вас ёсць магчымасць весела, цікава і з пользай адзначыць гэтую знакавую падзею перахода да дарослага жыцця.
У гэты дзень юнакам і дзяўчатам, настаўнікам і бацькам прапануем прыняць удзел у цікавай гульнёва-забаўляльнай праграме з конкурсамі і атракцыёнамі, такімі як: квэст «Кветка шчасця», «Сярэднявечная пляцоўка», «Народныя рамёствы і прафесіі» і інш.
Актыўных удзельнікаў і пераможцаў конкурсаў чакаюць прыемныя сюрпрызы! Завершыцца мерапрыемства канцэртнай праграмай і дыскатэкай на чале з дзіджэем!
Сябры, з'явілася ўнікальная магчымасць - вячэрняя прагулка па тэрыторыі Музея без наведвання...
15 верасня ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня народнага адзінства, паміж установай...
Вялікдзень - найвялікшая хрысціянская ўрачыстасць, якая сімвалізуе адраджэнне, надзею і...
27.02.2021г. запрашаем здзейсніць бясплатную экскурсію па 3 помніках архітэктуры.