+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Фотасправаздача з Міжнароднай канферэнцыі
Галоўная Падзеі Фотасправаздача з Міжнароднай канферэнцыі
Фотасправаздача з Міжнароднай канферэнцыі
2278

Фотасправаздача «Міжнародная канферэнцыя «Памяць продкаў праз музейны свет (Мінулае, сучаснасць і будучыня музеяў пад адкрытым небам)»

26 кастрычніка 2018 года адбылася Міжнародная канферэнцыя «Памяць продкаў праз музейны свет (Мінулае, сучаснасць і будучыня музеяў пад адкрытым небам)».

Канферэнцыя праходзіла ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

Мэта канферэнцыіпрыцягненне ўвагі даследчыкаў і спецыялістаў да праблем вывучэння, захавання і папулярызацыі культурнай спадчыны; абмеркаванне актуальных праблем, асноўных тэндэнцый і перспектыў развіцця музеяў-скансэнаў ва ўмовах сучаснай соцыякультурнай прасторы.

Праблематыка і асноўныя накірункі работы канферэнцыі:

  • Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту: гісторыя станаўлення, перспектывы развіцця;
  • Праблемы захавання і рэстаўрацыі помнікаў драўлянага дойлідства і музейных калекцый;
  • Вывучэнне музейных калекцый;
  • Музеефікацыя помнікаў архітэктуры: абгрунтаванне выбару экспазіцыйнага абсталявання, абмежаванні і магчымасці ў выкарыстанні прасторы помніка;
  • Экспазіцыйная работа;
  • Метады пабудовы экспазіцыі ў музеях пад адкрытым небам;
  • Экспедыцыйная дзейнасць: збор прадметаў музейнага значэння, фіксацыя, навуковая апрацоўка і мастацкая ацэнка аб’ектаў архітэктурнай спадчыны;
  • Культурна-адукацыйная дзейнасць музеяў;
  • Матэрыяльная і нематэрыяльная культурная спадчына ў этнаграфічных музеях;
  • Роля маркетынгавых даследванняў у фарміраванні іміджу музея, уплыў тэндэнцый інфарматызацыі і глабалізацыі на работу музеяў-скансэнаў.

Арганізатар: “Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту”.

Удзельнікі: 14 асоб, у тым ліку прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту, Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р.Шклярава, Музея сельскай гаспадаркі імя кс. Кш.Клюка ў Цеханоўцы (Рэспубліка Польшча), Кастрамскога архітэктурна-этнаграфічнага і ландшафтнага музея-запаведніка “Кастрамская Слабада” (Расійская Федэрацыя).

Чытайце таксама
Акцыя «Вадохрышча»
339
Акцыя «Вадохрышча»

21.01.2023г. з 14.00 да 15.00 запрашаем наведаць бясплатную экскурсію, дзе вы пачуеце расповяд...

Фотасправаздача «Камяніца 2017»
3159
Фотасправаздача «Камяніца 2017»

16 верасня пад Мінскам адбыўся дзявяты фестываль «Камяніца»!

Увага! Важная інфармацыя!
1071
Увага! Важная інфармацыя!

Рамонтныя работы на тэрыторыі музея!