+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Да гадавіны Кастрычніцай рэвалюцыі
Галоўная Падзеі Да гадавіны Кастрычніцай рэвалюцыі
Да гадавіны Кастрычніцай рэвалюцыі
196

1917 г. Беларускі народ трывае трэці год жыцця ва ўмовах імперыялістычнай вайны. У гарачым віхоры пажараў над спустошаным краем праносіцца маланкай покліч: «Рэвалюцыя! Рэвалюцыя!», узварушыўшы грамадскую думку, актывізуючы новы – публіцыстычны фронт.

На старонках перыёдыкі разварочваецца барацьба за розумы людзей. Кожны загаловак – быццам стрэл. Ім б’юць у апанента апалагеты розных ідэалагічных плыняў, з’яднаўшыся з пяром, як жаўнер з вінтоўкай. Грамадска-палітычная палеміка тых складаных часоў багата на яркія лозунгі і пабуджальныя заклікі. У іх калейдаскоп пачуццяў: трывога і праведны гнеў, праклён  і спадзяванні, ода новаму жыццю і бязлітасны шум.

Да гадавіны Кастрычніцай рэвалюцыі музей падрыхтаваў калаж цытатаў з газет, што выдаваліся ў Мінску ў 1917-1919 гг. З’едлівыя, хвосткія загалоўкі добра перадаюць настроі, што панавалі ў перыядычным другу ў першыя гады ўсталявання савецкай улады.

Помнік архітэктуры "Школа з в.Калодчына, Вілейскага раёна".

Чытайце таксама
Фотасправаздача "Вялікдзень"
4381
Фотасправаздача "Вялікдзень"

1.05 (нядзеля), дэманстрацыя ўнікальнага валачобнага абраду, насычаная анімацыйная праграма.

«Цалкам бясплатна – вольная нядзеля: спасцігаем Беларусь!»
2067
«Цалкам бясплатна – вольная нядзеля: спасцігаем Беларусь!»

06.02.2022г. запрашаем прыняць удзел у мерапрыемстве «Цалкам бясплатна» на тэрыторыі музея!