+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Акцыя! Мой музей круглы год!
Галоўная Падзеі Акцыя! Мой музей круглы год!
Акцыя! Мой музей круглы год!
2289

Акцыя! Мой музей круглы год!

Спяшаемся паведаміць Вам пра запуск новай акцыі «Мой музей круглы год!». На працягу ўсяго 2017 года вас чакаюць цудоўныя мерапрыемствы, захапляльныя эмоцыі, мора радасці і весялосці. Для таго, каб стаць удзельнікам акцыі ня трэба быць ўсемагутным супермэнам, казачным волатам або вялікім разумнікам, дастаткова проста наведваць музей і адзначыцца на 10 нашых мерапрыемствах!

Такім чынам, для ўдзелу ў акцыі неабходна:

  1. Прыйсці ў музей;
  2. Купіць уваходны квіток;
  3. Атрымаць спецыяльны купон удзельніка акцыі!
  4. Пры кожным наступным наведванні даваць купон адміністратару для прастаўлення адзнакі;
  5. Берагчы купон як зрэнку вока!
  6. Наведаць мінімум 10 мерапрыемстваў з ліку прапанаваных у купоне.
  7. Добра адпачыць і павесяліцца;
  8. Прыйсці 23 снежня 2017 года на заключнае мерапрыемства «Каляды»;
  9. Абмяняць запоўнены купон на імянны жэтон;
  10. Удзельнічаць у розыгрышы прызоў!

10 крокаў = 10 мерапрыемстваў = 10 пераможцаў!

Мой музей круглы год – радасць побач!

Акцыя праводзіцца пры падтрымцы ювелірнай сеткі Alte.

Чытайце таксама
Абрадавае мерапрыемства «Васільеўская Каляда»
2273
Абрадавае мерапрыемства «Васільеўская Каляда»

30.12.2018г. запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Васільеўская Каляда» на...

Мерапрыемства «Сялянскія промыслы»
755
Мерапрыемства «Сялянскія промыслы»

04.09.2022 года запрашаем даведацца чым займаліся нашыя продкі, пазнаёміцца з традыцыйным бытам...

Культурна-масавае мерапрыемства  «Строчыцкія перазвоны-2021»
803
Культурна-масавае мерапрыемства «Строчыцкія перазвоны-2021»

4 верасня 2021 года кожны жадаючы зможа паспрабаваць сябе ў ролі званара!

Фотасправаздача «Рок-фэст «Наш дзень»
2973
Фотасправаздача «Рок-фэст «Наш дзень»

30.06.2018г. адбыўся новы рок-фестываль «Наш дзень», лайн-ап якога складаўся з 12 вядомых...