+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Акцыя «Беларусь памятае»
Галоўная Падзеі Акцыя «Беларусь памятае»
Акцыя «Беларусь памятае»
972

Акцыя «Беларусь памятае».

Перасовачная экспазіцыя «Перамога 75: дарогамі мужнасці і славы»

13 чэрвеня 2020 года 

з 11:00 да 19:00

У гэтым годзе мы адзначылі 75-годдзе Вялікай Перамогі. Яна аб'ядноўвае ўсіх нас: людзей розных нацыянальнасцяў, узростаў, прафесій. І ў нашай рэспубліцы ёсць свая гісторыя вайны і Перамогі. Яна складаецца з подзвігаў, якія здзейснілі беларусы і ўраджэнцы Беларусі. Прайшоўшы цяжкімі дарогамі вайны, яны выстаялі і перамаглі!

У рамках межмузейного супрацоўніцтва, перасоўная экспазіцыя «Перамога 75: дарогамі мужнасці і славы» Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны будзе размяшчацца на тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту 13 чэрвеня 2020 года.

Да юбілею Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне была створана новая экспазіцыя, якая складаецца з 5 раздзелаў.

Першы прысвечаны гарадам, узнагароджаным ў 2009 і 2010 гадах вымпелам "За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчынай вайны". Тут можна ўбачыць муляж вымпела, а таксама карту з адзначанымі чырвонымі зоркамі гарадамі. Гэта Брэст, Бягомль, Бабруйск, Барысаў, Віцебск, Гомель, Гродна, Жлобін, Заслаўе, Клічаў, Крычаў, Ліда, Лоеў, Мінск, Магілёў, Маладзечна, Кастрычніцкі, Ворша, Астрашыцкі Гарадок, Полацк, Скідзель, Ушачы, Лепель, Пінск, Рагачоў, Сураж, Расоны. Спецыяльна распрацаваная мультымедыйная праграма дае інфармацыю аб дадзеным населеным пункце - чым ён вызначыўся ў гады вайны, за што быў узнагароджаны, якія людзі яго праславілі.

Наступныя раздзелы экспазіцыі раскрываюць яе асноўны змест. Гэта аповяд пра канкрэтных герояў вайны, беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі, якімі ганарыцца наша краіна. Яны ўдзельнічалі ў першых баях з гітлераўцамі, абаранялі Маскву, Ленінград, здзяйснялі подзвігі ў перыяд карэннага пералому, змагаліся з ворагам у падполлі і  ўдзельнічалі ў партызанскім руху, вызвалялі Беларусь і іншыя краіны, дайшлі да Берліна і заваявалі Перамогу.

Апошні раздзел "Экспанаты музея распавядаюць" прадстаўляе ў электронным выглядзе малюнак асобных экспанатаў музея. Некаторыя з іх захоўваюцца толькі ў фондах і не прадстаўлены ў пастаяннай экспазіцыі. Гэта дае ўнікальную магчымасць азнаёміцца з імі і даведацца пра іх цікавыя гісторыі. Інфармацыя групуецца па трох падраздзелах: "Узнагароды", "Талісманы", "Гадзіннік".

Для нашых наведвальнікаў прадугледжана і зона актыўнасці, дзе можна будзе збіраць пазлы на магнітнай дошцы. Гэта можа быць самы высокі вайсковы ордэн "Победа", самалёт "ВА-2" ці танк "Т-34".

Уваход на  перасовачную экспазіцыю за дадатковую плату.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.

Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.

 
Чытайце таксама
Камунікацыя з інвалідамі розных катэгорый, у тым ліку па аказанні сітуацыйнай дапамогі
190
Камунікацыя з інвалідамі розных катэгорый, у тым ліку па аказанні сітуацыйнай дапамогі

Інваліды розных катэгорый могуць папярэдне паведаміць аб наведванні Беларускага дзяржаўнага...

Фотасправаздача «Каляды ў Беларускім скансэне!»
3515
Фотасправаздача «Каляды ў Беларускім скансэне!»

24.12.2015 Самае чароўнае свята ў самым чароўным месцы!

Музейнае мерапрыемства  «Ад сініх кветак да кашуль дзетак»
905
Музейнае мерапрыемства «Ад сініх кветак да кашуль дзетак»

1 мая 2021 года запрашаем прыняць удзел у мерапрыемстве «Ад сініх кветак да кашуль дзетак» на...