Дарагія сябры!
З 1 сакавіка 2026 года Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту адкрывае новыя магчымасці для вашага вольнага часу. Мы запускаем спецыяльную прапанову для тых, хто шануе сумесны адпачынак, – «Адпачынак у музеі: сямейны білет».
У чым сутнасць?
Каб зрабіць вашыя прагулкі па прасторах нашага Музея яшчэ прыемней, мы ўводзім спецыяльныя тарыфы для сямейнага наведвання. Цяпер білеты для бацькоў з дзецьмі будуць даступны са скідкай 10%!
Умовы максімальна гнуткія і ўлічваюць розныя склады сям'і. Новы тарыф распаўсюджваецца на кампаніі, якія ідуць у музей разам:
З астатнімі дзейнымі тарыфамі вы можаце азнаёміцца па спасылцы: https://etna.by/services/koshty-na-paslug
Жадаем Вам цёплых сямейных эмоцый і новых адкрыццяў!
Ваш, etna.by
#МузейТрадыцый
Юр’я – свята ў гонар заступніка жывёл, ахоўніка жывёлагадоўлі і земляробства.У народзе...
Акцыя «Цалкам сакрэтна » дае магчымасць усім наведвальнікам нашага музея далучыцца да вывучэння...
22.11.2020г. расповед пра малавядомыя старонкі гісторыі помніка драўлянага дойлідства “Капліцы...
23 кастрычніка 2021 года запрашаем правесці выхадны дзень ў музеі і паўдзельнічаць у розных май...