+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (вт-вс)
Каса працуе
11:00-18:30 (вт-вс)
Абрадавае мерапрыемства «Шчадрэц»
Галоўная Падзеі Абрадавае мерапрыемства «Шчадрэц»
Абрадавае мерапрыемства «Шчадрэц»
1150

Абрадавае мерапрыемства «Шчадрэц»

9 студзеня 2021 года 

з 14:00 да 15:30

Даўні звычай адзначаць вечар напярэдадні Новага года паводле старога стылю называўся Шчодрык, Шчадрэц. У гэты дзень гатавалі другую (багатую, шчодрую) куццю, бліны з верашчакай і смажанай каўбасой, кашы, крупнік і іншую ежу, дзе стравам надаваўся магічна-абрадавы сэнс.

Шчадрэц – вечар варажбы. Варажылі і дарослыя, і дзеці, а асабліва незамужнія дзяўчаты, якія хацелі даведацца, што іх чакае ў будучым годзе.

Абрад «шчадравання» вызначаўся абыходам двароў гуртом шчадроўнікаў разам са «Шчодрай» –- прыгожай дзяўчынай, якую апраналі ў святочнае адзенне. Спявалі песні-шчадроўкі, услаўлялі гаспадара і гаспадыню, і іх гаспадарку.

У Беларускім дзяржаўным музее народнай архітэктуры і побыту будуць ладзіць традыцыйныя абрады шчадравання. Таксама вы зможаце паваражыць, навучыцца танцаваць беларускія танцы, прыняць удзел у розных калядных конкурсах!

Запрашаем вас далучыцца да гэтай цікавай зімовай традыцыі!

Вас чакае:

  • рэканструкцыя абрадаў;
  • паказ тэатра «Батлейка»;
  • зімовыя забавы і гульні;
  • беларускія народныя танцы і гульні;
  • майстар-класы;
  • традыцыйныя варожбы;
  • святочны канцэрт ад фальклорных калектываў.

Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
  • палятаць на мотадэльтаплане;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэррыторыі музея.

Запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Шчадрэц» на тэрыторыі музея!

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 9,00 руб.;
  • для школьнікаў, студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет), навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 5,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
Чытайце таксама
Выстава калысак «Край майстроў»
3096
Выстава калысак «Край майстроў»

Старадаўнія калыскі, дзіцячая мэбля, «хадункі», «стойкі» і цудоўная фотазона для лепшага...

Бясплатная экскурсія,  прымеркаваная да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі «Дарэвалюцыйная адукацыя на беларускай вёсцы»
188
Бясплатная экскурсія, прымеркаваная да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі «Дарэвалюцыйная адукацыя на беларускай вёсцы»

5 лістапада 2023 года з 13.00   Народныя вучылішчы, царкоўна-прыхадскія школы, школы...

Мерапрыемства  «Работы да самай суботы»
533
Мерапрыемства «Работы да самай суботы»

30 красавіка 2022 года вы даведаецеся, якімі дрэваапрацоўчымі рамёствамі займаліся нашыя продкі...

Паважаныя наведвальнікі!
243
Паважаныя наведвальнікі!

Спяшаемся паведаміць Вам выдатную навіну: 8 сакавіка 2023 года (08.03.2023) наш музей будзе...