+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Абрадавае мерапрыемства «Камаедзіца»
Галоўная Падзеі Абрадавае мерапрыемства «Камаедзіца»
Абрадавае мерапрыемства  «Камаедзіца»
1683

Абрадавае мерапрыемства

«Камаедзіца»

5 красавіка 2020 года 

з 15:00 да 16:00

«Камаедзіца» - старадаўняе свята, якое спраўлялі ў пачатку вясны, калі заканчвалася спячка мядзведзя і ён вылазіў з бярлогі. На свята гатавалі і елі гарохавую кашу – так званыя камы, сушаны рэпнік, аўсяны кісель і іншыя стравы. Гэтыя стравы лічыліся ўлюбенай ежай мядзведзя і былі абрадавымі стравамі святочнага абеду, пасля якога сяляне клаліся на палаці і пераварочваліся з боку на бок, імітуючы звычкі мядзведзя. «Камаедзіца» – водгалас пакланення мядзведзю, яго шанавання. Абрадавымі дзеяннямі імкнуліся ўлагодзіць, задобрыць звера.            Мерапрыемства будзе праходзіць на сектары «Падняпроўе», у якім гістарычна існавалі вялікія лясы, у якіх вялося шмат мядзведзяў, і яны часам шкодзілі свойскай жывёле, выклікалі страх у людзей.            Наведвальнікі і ўдзельнікі мерапрыемства змогуць паслухаць расповед пра бортніцтва на Беларусі, паслухаць розныя казкі і паданні пра мядзведзя, патанчыць беларускія танцы, пагуляць у розныя гульні, і ў цэлым весела і цікава правесці свой час!

Вас чакае:

  • Экскурсія па выставе «Пчалярства на Беларусі»;
  • Расповед традыцыйных беларускіх казак, паданняў пра мядзведзя;
  • Беларускія народныя гульні і забавы;
  • Майстар-клас па беларусім народным танцам;
  • Выстава “Музычныя iнструменты”;
  • Частаванне гарбатай з зёлак.

Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
  • палятаць на мотадэльтаплане (пры добрым надвор’і);
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэррыторыі музея;

Запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Камаедзіца» на тэрыторыі музея!

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 7.00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 4.00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4.00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
Чытайце таксама
Свята  «Шчадраванне на Палессі»
921
Свята «Шчадраванне на Палессі»

20 студзеня 2024 года з 14.00 да 15.00   У кожным рэгіёне абрад...

Пад Мінскам узнаўляюць стогадовы паазерскі хутар
558
Пад Мінскам узнаўляюць стогадовы паазерскі хутар

Недалёка ад Мінска пачалі аднаўляць стогадовы паазерскі хутар. Гэта першы такі аб'ект на...

Бясплатная экскурсія  «Слуцкімі ваколіцамі»
1247
Бясплатная экскурсія «Слуцкімі ваколіцамі»

2 мая 2022 года чакаем усіх неабыякавах і зацікаўленых на пазнавальную экскурсію пад адкрытым н...

Сустракаем вясну ярка - як мы адсвяткавалі САРАКI
77
Сустракаем вясну ярка - як мы адсвяткавалі САРАКI

28 сакавіка ў Музеі народнай архітэктуры і побытуадбылося яркае і душэўнае беларускае свята -...