+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Абрадавае мерапрыемства «Грамніцы»
Галоўная Падзеі Абрадавае мерапрыемства «Грамніцы»
Абрадавае мерапрыемства «Грамніцы»
2240

Абрадавае мерапрыемства «Грамніцы»

16 лютага 2019 года 

з 14:00 да 15:00

Грамніцы – дзень сустрэчы зімы з летам, свята свечкі і «жывога агню», што, паводле язычніцкіх вераванняў, абараняе чалавека ад злых духаў. Адно з нерухомых свят народнага календара, якое адзначаецца 2 лютага ў католікаў, 15 лютага ў праваслаўных вернікаў.

У Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту вы зможаце паглядзець як святкавалася гэта традыцыя на Беларусі.  Даведаецеся навошта людзі захоўвалі грамнічныя свечкі на працягу года, пачуеце першыя веснавыя песні і зможаце павадзіць карагоды каля вогнішча!

Калі будзе добрае снежнае надвор’е, наведвальнікі змогуць прыняць удзел у конкурсе па вырабу снежнай бабы! Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымаюць падарункі ад музея.

Вас чакае:

  • Рэканструкцыя абраду в. Баршчоўка, Добрушскага раёна Гомельскай вобласці;
  • Майстар-клас па вырабе грамнічнай свечкі;
  • Частаванне гарбатай з зёлак;
  • Беларускія народныя забавы і танцы;
  • Карагоды, спевы каля вогнішча.

Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
  • палятаць на мотадэльтаплане (пры наяўнасці спрыяльных умоў!);
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэррыторыі музея.

Запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Грамніцы» на тэрыторыі музея!

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 6,50 руб.;
  • для школьнікаў, студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет), навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
Чытайце таксама
Абрадавае мерапрыемства «Жыцень»
3009
Абрадавае мерапрыемства «Жыцень»

12.08.2017г. Жніўны абрад, пад час якога паказваецца як ажыццяўлялася сапраўдная праца ў полі.

Пад Мінскам узнаўляюць стогадовы паазерскі хутар
328
Пад Мінскам узнаўляюць стогадовы паазерскі хутар

Недалёка ад Мінска пачалі аднаўляць стогадовы паазерскі хутар. Гэта першы такі аб'ект на...

Свята  «Мікольская свяча»
286
Свята «Мікольская свяча»

19 снежня – свята Мiколы зiмовага па праваслаўным календары. У некаторых вёсках Усходняй...

Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства  «Купалле»
1478
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Купалле»

26 чэрвеня 2021 года адбылося абрадавае мерапрыемства «Купальская ночка невялічка» на тэрыторыі...