+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Абрадавае мерапрыемства «Грамніцы»
Галоўная Падзеі Абрадавае мерапрыемства «Грамніцы»
Абрадавае мерапрыемства  «Грамніцы»
920

Абрадавае мерапрыемства

«Грамніцы»

13 лютага 2021 года 

з 14:00 да 15:00

Грамніцы – дзень сустрэчы зімы з летам, свята свечкі і «жывога агню», які ачышчае і абараняе чалавека ад злых духаў. Адно з нерухомых свят народнага календара, якое адзначаецца 2 лютага ў каталікоў, 15 лютага – у праваслаўных вернікаў.

Вы зможаце паглядзець, як святкавалася гэта традыцыя на Беларусі, даведаецца, навошта людзі захоўвалі грамнічныя свечкі на працягу года, пачуць першыя веснавыя песні і павадзіць карагоды каля вогнішча!

Вас чакае:

  • расповяд аб святкаваннi Грамнiц;
  • майстар-клас па вырабу грамнічнай свечкі;
  • частаванне гарбатай з зёлак;
  • беларускія народныя забавы і танцы;
  • карагоды, спевы каля вогнішча.

Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
  • палятаць на мотадэльтаплане (пры наяўнасці спрыяльных умоў!);
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэррыторыі музея.

Запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Грамніцы» на тэрыторыі музея!

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 8 руб.;
  • для школьнікаў, студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет), навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
 
Чытайце таксама
Музейная акцыя
1523
Музейная акцыя

Пры набыцці буклета «Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту», Вам на выбар...

Мерапрыемства  «Саракі»
119
Мерапрыемства «Саракі»

6 красавіка 2024 года з 14.00 да 15.00    Саракі – свята ў народным...