+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Абрад «Провады ў войска»
Галоўная Падзеі Абрад «Провады ў войска»
Абрад «Провады ў войска»
448

8 лістапада 2025 года

13:00

Праводзілі абрад звычайна падчас прызыву ў войска. Провады ладзілі за дзень да адпраўлення маладога хлопца. Абрад уключае ў сабе розныя  дзеі, якія накіраваны на тое, каб хлопец не забываў сваіх родных і сяброў, каб лёгка служылася і вярнуўся жывым.

Таму запрашаем усіх жадаючых у гэты восеньскі дзень наведаць Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, каб пазнаёміцца з тым, як нашыя продкі праваджалі хлопцаў у войска.

 

Вас чакае:

  • Расповед пра тое, як раней у розных мясцінах выпраўлялі маладых хлопцаў ў войска;
  • Абрад «Провады ў войска»;
  • Майстар-клас па беларускім традыцыйным абярэгам.

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 13,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 7,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 7,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №№ 1111,1026.

Чытайце таксама
«Няскончаны ўрок: забытыя старонкі беларускай гісторыі»
183
«Няскончаны ўрок: забытыя старонкі беларускай гісторыі»

26 красавіка ў нашым Музеі адбылася доўгачаканая падзея - рэканструкцыя Першай сусветнай вайны....

Прэзентацыя міжнароднага праекта  «Традыцыі народнай культуры ў музейнай прасторы Беларусі і Расіі»
724
Прэзентацыя міжнароднага праекта «Традыцыі народнай культуры ў музейнай прасторы Беларусі і Расіі»

21 студзеня 2025 г. у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту адбудзецца...

Тыдзень нулявога траўматызму
163
Тыдзень нулявога траўматызму

З 16 па 20 сакавіка 2026 года ў арганізацыях, якія знаходзяцца на прафсаюзным абслугоўванні ў...

Бясплатная экскурсія “Каляды”
2060
Бясплатная экскурсія “Каляды”

08 і 10.01.2021г. запрашаем паўдзельнічаць у бясплатнай экскурсіі “Каляды”