+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Абрад «Немку носім, сала просім»
Галоўная Падзеі Абрад «Немку носім, сала просім»
Абрад  «Немку носім, сала просім»
147

9 сакавіка 2024 года

з 11.00 да 12.00

 

Масленічныя традыцыі і абрады маюць свае адметнасці ў розных вёсках Беларусі. У святочны тыдзень можна было пачуць спевы веснавых песень, пабачыць абыход двароў з запрашэннем на гулянне, катанне на конях, гушканне на арэлях, абрад вешання калодак, карагоды ля вогнішча.На вогнішчы спальвалі не толькі старыя рэчы, але і пудзіла зімы ў жаночым абліччы. Спальванне пудзіла зімы лічыцца кульмінацыйным момантам свята. Зараз нам цяжка ўявіць, аднак у даўнейшыя часы гэтага магло і не быць. У некаторых мясцовасцях па вёсцы насілі ляльку, якую не спальвалі, а старанна апраналі.Напрыклад, у в. Будча Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці на Масленіцу абыходзілі двары з лялькай-«немкай». Ляльку прыбіралі ў сукенку, малявалі твар, на галаве завязвалі хустку ці накідвалі вэлюм. Пры падыходзе да хаты казалі: «Немку носім-сала просім. На Запускі - па два кускі, па тры кускі». Гаспадары, у сваю чаргу, давалі прысмакі.Запрашаем Вас далучыцца да абрадавай дзеі ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту! 

Вас чакае:

  • Абрад «Немка»;
  • Майстар-клас па развучванню масленічных песень;
  • Традыцыйныя танцы і гульні.

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Увага! Прыходзьце на мерапрыемства за 15 хвілін да пачатку!

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 12,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 6,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 6,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
  • Экскурсіі ў дзень мерапрыемства праводзяцца толькі па папярэднім запісе.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Чыкі; аўтобус №150; маршрутные таксі №1277, №1111, №1026.

Чытайце таксама
«Купалле»
3759
«Купалле»

25.06. Правядзенне старажытнага абрада.

«Даравальная нядзеля»
3345
«Даравальная нядзеля»

18.02.2018г. Запрашаем прыняць удзел у мерапрыемстве «Даравальная нядзеля» на тэрыторыі музея!

Фотасправаздача «Траецкае гулянне, дзявочае гаданне»
2861
Фотасправаздача «Траецкае гулянне, дзявочае гаданне»

03.06.2017г. Запрашаем Вас прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Траецкае гулянне, дзявочае...