+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
5 прычын наведаць музей народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы
Галоўная Падзеі 5 прычын наведаць музей народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы
5 прычын наведаць музей народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы
1009

5 прычын наведаць музей народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы

Звычайна палюбавацца прыродай часцей прыязджаюць у аграсядзібы Беларусі , якія знаходзяцца за горадам, у асяроддзі лесу ці на беразе маляўнічага возера. Але ёсць яшчэ адно неверагоднае месца, якое абавязкова варта наведаць – Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў Мінскай вобласці ў аграгарадку Азярцо. Маляўнічы ландшафт беларускага скансэна захапляе з першага погляду: тут усё пранізана духам гісторыі і ўнікальнай прыгажосцю. Але гэта далёка не ўсе вартасці музея. Перад Вамі 5 прычын, чаму сюды трэба прыехаць.

 

 1. Скансэн у Азярцы – першы музей пад адкрытым небам у Беларусі

Ён з'явіўся ў 1976 годзе. Гэта першы ў Беларусі скансэн, які наглядна паказаў жыццё беларусаў стагоддзі таму.

Ідэя стварэння належыць мастаку Фердынанду Рушчыцу, які агучыў яе ў 1908-м. Праз амаль сем дзесяцігоддзяў у Азярцо пачалі прывозіць драўляныя помнікі архітэктуры і іншыя культурныя каштоўнасці, знойдзеныя падчас этнаграфічных экспедыцый па ўсёй краіне.

 

 

 2. Аўтэнтычныя помнікі, якія вы больш нідзе не ўбачыце

Экспазіцыя падзелена на гісторыка-этнаграфічныя рэгіёны і ўяўляе сабой тры асобныя вёскі: Цэнтральная Беларусь, Падняпроўе і Паазер'е.

Сялянскія хаты і сядзібы, ветраныя млыны, царквы XVIII - XIX стагоддзяў, гаспадарчыя і грамадскія пабудовы былі прывезены сюды з розных куткоў краіны. Менавіта гэта робіць калекцыю ўнікальнай.

 

 

 3.Вялікі выбар тэматычных і інтэрактыўных праграм для дарослых і дзяцей

Акрамя экскурсій па галоўным экспазіцыям, пра якія мы пісалі раней, вы можаце: 

  • наведаць выставу аб транспартных сродках, якія былі папулярныя ў Беларусі ў XIX-XX стагоддзях;
  • даведацца, чым адрозніваецца рыбалка зімой і ноччу, днём і раніцай на выставе «Забродскія снасці»;
  • даведацца гісторыю развіцця пчалярства.

Дарэчы, у 2020 годзе беларускае бортніцтва трапіла ў спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА. Так што, будучы ў Азярцы, абавязкова пазнаёмцеся з экспазіцыяй па гэтаму рамяству бліжэй.

Яшчэ ў музеі можна замовіць інтэрактыўныя праграмы для дзяцей і дарослых і пазнаёміцца з сельскім жыццём продкаў праз удзел у розных гульнях і традыцыйных забавах.

 

 4.Рэканструкцыя народных абрадаў і святаў

Адна з галоўных «фішак» скансэна – правядзенне традыцыйных абрадаў і старадаўніх святаў, прыняць удзел у якіх можа кожны жадаючы.

На «Масленіцу» ў мясцовай карчме накормяць смачнымі малочнымі блінамі, на гульнявой пялоўцы вы зможаце забрацца на масленічны слуп і атрымаць прыз ад арганізатараў, на «Калядах» навучаць вясёлым песням і танцам.

Раз гаворка зайшла аб знакамітых народных святах, нельга не згадаць і Купалле, якое адсвяткуюць з вялікім размахам і сёлета. У праграме – абрады, пляценне вянкоў, традыцыйныя гульні, песні і купальскае вогнішча.

 

 5.Цікавыя варыянты правядзення вольнага часу

Музей народнай архітэктуры і побыту – гэта не толькі гістарычныя факты і экспанаты, а яшчэ і месца, дзе можна весела правесці час з сям'ёй або сябрамі: 

  • паспаборнічаць у гонцы «Т-трыятлон» (нешта накшталт арыентавання на мясцовасці): кожнай з 4 каманд выдаюць компас і карту з пазначанымі кропкамі, якія трэба знайсці за абмежаваны час;
  • наведаць экскурсіі па «Цэнтральнай Беларусі», «Падняпроўю» і «Паазер'і» на ровары. Запіс па нумары +375 29 697 89 01;
  • пакатацца на брычцы Barouche-Landau з адкідным верхам, усе дэталі якой арыгінальныя;
  • зладзіць пікнік у лесе. Для гэтага на тэрыторыі скансэна абсталяваны некалькі лакацый з альтанкамі без падстрэшка, а таксама крытыя пляцоўкі з мангалам.

Некаторыя загарадныя комплексы Беларусі уступаюць скансену па магчымасцям арганізацыі вольнага часу. У любым выпадку, заўсёды выдатна сумяшчаць карыснае з прыемным – знаёмства з гісторыяй роднага краю і па-свойму ўнікальны адпачынак у беларускай глыбінцы.

 

***

Яшчэ абавязкова зазірніце ў мясцовую карчму, якую перавезлі сюды ў 1986-м. Гэта дзейны помнік народнай архітэктуры, дзе можна паабедаць дранікамі са збітнем або пакаштаваць іншыя малавядомыя стравы беларускай кухні.

 
Чытайце таксама
3D мадэлі з калекцыі «Прадметы хатняга ўжытку з дрэва»
1476
3D мадэлі з калекцыі «Прадметы хатняга ўжытку з дрэва»

Прапаноўваем вам азнаёміцца з 3D-мадэлямі музейных прадметаў з калекцыі «Прадметы хатняга...

Абрадавае мерапрыемства «Дажынкі»
806
Абрадавае мерапрыемства «Дажынкі»

21 жніўня 2021 года запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Дажынкі» на тэрыторыі му...

«Велікодныя традыцыі»
2060
«Велікодныя традыцыі»

08.04.2018г. Запрашаем прыняць удзел у культурна-адукацыйным мерапрыемстве «Велікодныя...