+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Калекцыі
Галоўная Калекцыі
Калекцыі

У фондах музея налічваецца каля 19 тыс. музейных прадметаў і больш за 9 тыс. навукова-дапаможных матэрыялаў. Сфармавана 32 музейныя калекцыі.

Найбольш важная калекцыя – «Архітэктура», якая ўключае ўнікальныя помнікі народнага драўлянага дойлідства  XVIII – першай трэці XX стст. Усе яны аднесены да гісторыка-культурных каштоўнасцей 2-ой катэгорыі (асобна альбо ў комплексе пабудоў).

Аснову музейнага збору складаюць прадметы этнаграфіі. У музеі захоўваюцца адны з найбольш багатых і прадстаўнічых калекцый вырабаў народных промыслаў і рамёстваў 9ткацтва, дрэваапрацоўка, кавальства, ганчарства, пляценне і інш.), якія збіраліся на працягу паўстагоддзя ва ўсіх гістарычна-этнаграфічных рэгіёнах краіны. Гэта дазваляе паказаць традыцыйную культуру беларусаў ва ўсёй яе рэгіянальнай разнастайнасці, што робіць музейны збор унікальным.

Прылады промыслаў і рамёстваўПрылады промыслаў і рамёстваў

Агульная колькасць – больш за 850 музейных прадметаў. Калекцыя цікавая тым, што ў яе склад уваходзяць усе тыя прадметы, якімі карысталіся на працягу...

КерамікаКераміка

Калекцыя «Кераміка» Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту з’яўляецца адной з найбольш буйных музейных калекцый...

АрхеалогіяАрхеалогія

Калекцыя “Археалогія” у нашым музеі адносна новая. Яна была ўтворана ў 2005 г., шмат у чым дзякуючы беларускаму археолагу Валянціну Енісеевічу...