+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Кнігі, дакументы, матэрыялы
Галоўная Калекцыі Кнігі, дакументы, матэрыялы
Кнігі, дакументы, матэрыялы

Асноўны фонд калецыі “Кнігі, дакументы, матэрыялы” ў зборах Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту складае каля 700 адзінак і працягвае папаўняцца. У яе ўваходзяць пісьмовыя і выяўленчыя крыніцы, сярод якіх друкаваныя выданні, рукапісныя матэрыялы. Калекцыя складаецца з кніг (друкаваных і рукапісных) розных гадоў, у іх шэрагу мастацкая, навуковая, навукова-папулярная, навукова-вучэбная, рэлігійная, агітацыйная літаратура; асабістыя, разліковыя, паштовыя, узнагародныя, агітацыйныя, царкоўныя і іншыя дакументы; паштовыя карткі, паштоўкі віншавальныя, лісты, афіцыйныя паведамленні, візітоўкі, мапы, планы гарадоў і забудоў, перыядычныя выданні розных гадоў і іншае. Першы запіс у інвентарнай кнізе калекцыі датуецца 27 чэрвеня 1978 года. Першы прадмет у калекцыі – кніга аб адмене прыгоннага права ў Расіі 1860-х гадоў выдання.