фотасправаздача
Галоўная фотасправаздача
Фотасправаздача «Піліпаўскія вячоркі»

Фотасправаздача «Культурна-масавае мерапрыемства «Піліпаўскія вячоркі» 18 лістапада 2017 года Вячоркі (попрадкі, супрадкі) – даўні звычай вясковых дзяўчат збірацца асеннімі і зімовымі вечарамі ў адной хаце за працай. На вячорках звычайна пралі, вышывалі, вязалі, жартавалі, расказвалі цікавыя здарэнні, казкі і паданні. Прыходзілі і хлопцы, каб дзяўчат павесяліць і дапамагчы з рамонтам калаўротаў. Напрыканцы працы моладзь гуляла ў розныя народныя гульні, танцавала, спявала песні. Збірацца на вячоркі было традыцыяй, якая выхоўвала моладзь...

Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Дзяды. Шанаванне продкаў»

Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Дзяды. Шанаванне продкаў» 4 лістапада 2017 года Гэта мастацкая рэканструкцыя свята на падставе этнаграфічных звестак. Сакральны сэнс «Дзядоў» не толькі ў захаванні памяці пра сваіх продкаў, гэта яшчэ і вобраз яднання пакаленняў, сродак перадачы духоўнага і жыццёвага вопыту. У гэтым годзе былі прадэманстраваны традыцыі шанавання продкаў, характэрныя для Панямоння.

Фотасправаздача «Пакроўскі кірмаш»

Фотасправаздаа «Культурна-масавае мерапрыемства «Пакроўскі кірмаш» 14 кастрычніка 2017 года «Пакроў Прасвятой Багародзіцы» – свята, якое адзначаецца 14 кастрычніка паводле новага стылю. Лічыцца, што на Пакровы малітвы і замовы аб замужжы валодаюць асаблівай сілай, таму дзяўчаты, якія мараць пра вяселле імкнуцца на Пакровы правесці рытуал, каб выйсці замуж на працягу года. Наш музей у гэты дзень паказаў усе этапы вясельнага абраду. Беларускае вяселле – сапраўды ўнікальны абрад. Усе дзеянні, якія адбываюцца ў гэты час,...

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 13 Канец