+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Хутар пачатку ХХ ст. з вёскі Цімошкава Міёрскага раёна Віцебскай вобласці
Галоўная Экспазіцыя Паазер'е Хутар пачатку ХХ ст. з вёскі Цімошкава Міёрскага раёна Віцебскай вобласці
Хутар пачатку ХХ ст. з вёскі Цімошкава Міёрскага раёна Віцебскай вобласці

Хутар з в. Цімошкава Міёрскага раёна Віцебскай вобласці ўяўляе сабой тыповы для рэгіёна Паазер’е прыклад хутарской сядзібы. Такі планіровачны тып хутароў узнік адразу пасля выдзялення іх з вясковага асяроддзя ў пачатку ХХ ст. і даволі хутка распаўсюдзіўся па ўсёй тарыторыі Беларусі. Большасць хутарскіх сядзіб было на поўначы і захадзе Беларусі.

Хутар быў пабудаваны ў 1928 годзе гаспадаром Пішчулёнкам Сцяпанам Лявонавічам. У дадзены час помнік знаходзіцца на рэстаўрацыі і зачынены для наведвальнікаў. Даступны для агляду клець і лазня ў комплексе хутара.