+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Гумно з вёскі Камянцы Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці
Галоўная Экспазіцыя Паазер'е Гумно з вёскі Камянцы Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці
Гумно з вёскі Камянцы Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці

Гумно з в.Камянцы служыла для прасушкі ўраджаю ў снапах, абмалоту і захоўвання саломы. Паазерскія гумны адносяцца да тыпу гумнаў з вогневай сушкай. Унутры гумна будавалася невялікая зрубная пабудова (асець) з печкай-каменкай і жэрдкавым насцілам, на якім сушылі снапы.