+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Вяночны двор пачатку ХХ ст. з вёскі Варашылкі Мядзельскага раёна
Галоўная Экспазіцыя Паазер'е Вяночны двор пачатку ХХ ст. з вёскі Варашылкі Мядзельскага раёна
Вяночны двор пачатку ХХ ст. з вёскі Варашылкі Мядзельскага раёна

Цэнтрам комплекса двара з в.Варашылкі Мядзельскага раёна з’яўляецца адкрыты ўнутраны двор, акружаны па перыметру жылымі і гаспадарчымі пабудовамі. Вулічны фронт складаецца з трох асноўных элементаў: жылога дома з варотамі, клеці і замёта. Жылое звяно: хата-сені-варыўня-камора. Цікавае афармленне франтона страхі хаты: дошкі ў “елачку” з накладным салярным знакам. У хаце і сенях помніка створана экспазіцыя “Сялянская хата ў дні вяселля”.

Гэты двор пабудаваў ў пачатку ХХ ст. Руды Мікалай разам са сваім сыным Жыгімонтам. Пасля ў будынку жылі дзеці Жыгімонта: Яніна і Жыгімонт. У 1920-30 гг. двор перайшоў да сям’і Більшаў. Першым гаспадаром быў Більша Міхаіл Антонавіч (1905 г. нараджэння). Сям’ёй Більшаў вяночны двор быў перададзены ў музей.