+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Вяночны двор з вёскі Бракава Слабада Чавускага раёна
Галоўная Экспазіцыя Падняпроўе Вяночны двор з вёскі Бракава Слабада Чавускага раёна
Вяночны двор з вёскі Бракава Слабада Чавускага раёна

Вяночны двор з в. Бракава Слабада Чавускага раёна складаецца з хаты-пяцісценкі з невялічкімі сенцамі, клеці, паветкі, сянніцы, хлявоў і лазні. У інтэр’еры помніка ў летні перыяд прадстаўлены прыклады падняпроўскага народнага строю, размяшчаецца ткацкі стан. У гаспадарчых пабудовах двара экспануюцца воўначасалкі, што выкарыстоўваліся ў шапавальстве – традыцыйным рамястве вырабу з воўны прадметаў адзення, абутку, лямцу.