+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Капліца з вёскі Каралеўцы Вілейскага раёна Мінскай вобласці
Галоўная Экспазіцыя Цэнтральная Беларусь Капліца з вёскі Каралеўцы Вілейскага раёна Мінскай вобласці
Капліца з вёскі Каралеўцы Вілейскага раёна Мінскай вобласці

Ідучы па дарожцы ад млына ўздоўж пералеску, можна ўбачыць прыдарожную капліцу – помнік народнай архітэктуры з вёскі Каралеўцы Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Пабудавана яна ў 1802 г. “тщанием крестьянина Александра Рогача”, званіца – у 1808 г. Мае васьмігранны шатровы неф-ратонду, які вянчае шпіль-вежа. Планіроўка і архітэктурна-канструкцыйныя рашэнні капліцы нясуць на сабе стылістычныя рысы драўлянай архітэктуры ўніяцкіх цэркваў і касцёлаў перыяду позняга барока.

У 2013 годзе былі праведзены рамонтна-аднаўленчыя работы помніка архітэктуры капліца з вёскі Каралеўцы Вілейскага раёна Мінскай вобласці за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту (артыкул капітальны рамонт).