+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (вт-вс)
Каса працуе
11:00-18:30 (вт-вс)
Запасны магазін з вёскі Касарычы Глускага раёна Магілёўскай вобласці
Галоўная Экспазіцыя Цэнтральная Беларусь Запасны магазін з вёскі Касарычы Глускага раёна Магілёўскай вобласці
Запасны магазін з вёскі Касарычы Глускага раёна Магілёўскай вобласці

Каля школы – гаспадарчая пабудова – запасны магазін з вёскі Касарычы Глускага раёна Магілёўскай вобласці. У архіўных дакументах упершыню сустракаецца пад 1847 годам.

Пабудова для захоўвання зерня – страхавога запасу грамады на выпадак няўроду. Падпарадкоўваліся запасныя або хлебныя магазіны Камісіям народнага харчу. Выбіраліся наглядчыкі, якія вялі магазінныя кнігі, дзе ўлічвалі прыход і расход зерня. Зруб помніка з брусу хваёвых парод без імшэння на каменным падмурку. З двух бакоў скразнога праезду ў ім зроблены засекі, куды з абхадной галерэі засыпалі зерне.