+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (вт-вс)
Каса працуе
11:00-18:30 (вт-вс)
Карчма з вёскі Хвоева Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці
Галоўная Экспазіцыя Цэнтральная Беларусь Карчма з вёскі Хвоева Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці
Карчма з вёскі Хвоева Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці

Па другі бок ад царквы, за жэрдкавай агароджай сяла, пры дарозе, экспануецца яшчэ адзін помнік народнай архітэктуры ХІХ стагоддзя – карчма з вёскі Хвоева Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Сёння тут могуць адпачываць і спрабаваць беларускую кухню наведвальнікі музея.

Карчма – гэта комплекс збудаванняў, дзе спыняліся для харчавання і начлегу падарожнікі. Тут праводзілі сходы вясковай грамады, адпачывалі, а па святах вяскоўцы наладжвалі гульні і скокі.

У комплекс карчомнага падворка ўваходзілі хлявы, стайня, гумно, склеп, калодзеж-журавель. Карчма складалася з наступных памяшканняў: сенцаў, шынка, пакоя для гасцей, крамы, кухні, жылых пакояў гаспадароў. Сенцы былі прахадным памяшканнем у шынок і гасцявы пакой, у якім спыняліся на начлег.