+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Сядзіба з вёскі Агароднікі Слуцкага раёна Мінскай вобласці
Галоўная Экспазіцыя Цэнтральная Беларусь Сядзіба з вёскі Агароднікі Слуцкага раёна Мінскай вобласці
Сядзіба з вёскі Агароднікі Слуцкага раёна Мінскай вобласці

Яшчэ адна вёска на Случчыне, якая мае дачыненне да гісторыі “выбранцаў” – вёска Агароднікі. Менавіта адтуль перавезена наступная сядзіба пачатку ХХ ст. Гэта яшчэ адзін тып аднараднай забудовы, які ілюстрыруе працэс далейшага развіцця пагоннага двара. Уяўляе сабой трохкамернае жыллё (хата-сені-клець), якое праз паветку злучаецца з пабудовай варыўні з сенечкамі. У склад сядзібы уваходзіць таксама хлеў з прыбудаваным каля тарцовай сцяны птушнікам.

У хаце жыла сям’я Савановічаў ¬– Васіль Аляксеевіч (1889 — 1963), яго жонка Франя Паўлаўна (1900 — 1988) і пяцёра дзяцей. Хату пабудаваў першы цесць Васіля Аляксеевіча – Максім. Савановічы да гэтага часу жывуць у Агародніках Падзерскіх (на Случчыне ёсць яшчэ Іванаўскія Агароднікі і Цараўскія Агароднікі).

Экспазіцыя традыцыйнага інтэр’ера хаты прысвечана тэме прадзіва і ткацтва, сенцы – дрэваапрацоўчым рамёствам.