+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (вт-вс)
Каса працуе
11:00-18:30 (вт-вс)
Хата з вёскі Ісерна Слуцкага раёна Мінскай вобласці
Галоўная Экспазіцыя Цэнтральная Беларусь Хата з вёскі Ісерна Слуцкага раёна Мінскай вобласці
Хата з вёскі Ісерна Слуцкага раёна Мінскай вобласці

Па абодва бакі вуліцы сяла, за рознага тыпу агароджамі, знаходзяцца сядзібы з пагонай (лінейнай) забудовай двароў.

У склад першай сядзібы ўваходзяць помнікі народнай архітэктуры канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя: хата з вёскі Ісерна Слуцкага раёна, хлеў з вёскі Солан Старадарожскага раёна, гумно з вёскі Лучнікі Слуцкага раёна. Комплекс сядзібы абнесены жэрдкавай агароджай.

Хата з вёскі Ісерна Слуцкага раёна з традыцыйнай трохкамернай планіроўкай: хата-сені-клець. Гэта першы помнік, адрэстаўраваны ў музеі ў 1984 годзе. Цікава, што сенцы і клець сядзібы былі пабудаваны ў 80-90 гадах ХІХ стагоддзя, а хата зрублена ў пачачатку ХХ стагоддзя. У хаце жылі Раман Арцёмавіч Трухан з жонкай Ірынай. Сенцы і клець аддаў свайму сыну Раману Арцём Трухан, а хату пабудаваў зяцю Еўдакім Самусевіч.

Інтэр’ер хаты традыцыйны: печ, па дыяганалі чырвоны кут з абразамі, уздоўж сцен – шырокія лавы, насціл з дошак “на козлах” – пол – месца для адпачынку. Насупраць вусця печы – бабін кут з паліцай для посуду.