+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Падвойныя дываны з калекцыі Музея земляробства ім. кс. Кш. Клюка з г. Цехановец (Рэспубліка Польшча)
Галоўная Выставы Выставы на тэрыторыі Падвойныя дываны з калекцыі Музея земляробства ім. кс. Кш. Клюка з г. Цехановец (Рэспубліка Польшча)
Падвойныя дываны з калекцыі Музея земляробства ім. кс. Кш. Клюка з  г. Цехановец (Рэспубліка Польшча)

Падвойныя дываны з калекцыі Музея земляробства

ім. кс. Кш. Клюка з  г. Цехановец (Рэспубліка Польшча)

12 верасня 2018 г. у 13.00 на тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту адбылося адкрыцце выставы «Падвойныя дываны з калекцыі Музея земляробства  ім. кс. Кш. Клюка з г. Цехановец». Гэта чарговая сумесная выстава Музея народнай архітэктуры і побыту і Музея земляробства ім. кс. Кш. Клюка з г. Цехановец (Падляшскае ваяводства, Рэспубліка Польшча). Перад гэтым праектам паспяхова дэманстраваліся сумесная выстава «Дух рэлігійнай традыцыі і друкаваная ікона» (11.06-27.08.2015 г.), якая праходзіла ў выставачных залах Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі; выстава «Беларуская народная ікона» (чэрвень-жнівень 2017 г.) з г. Цехановец на тэрыторыі Музея земляробства ім. кс. Кш. Клюка ў Рэспубліцы Польшча.  Апошняя выстава з’яўляецца працягам наладжанага супрацоўніцтва паміж музеямі.

Цеханавецкі музей захоўвае ў сваіх зборах раскошныя ўзоры падвойнага ткацтва. Двухкаляровыя шарсцяныя дываны з  арнаментам ХIХ-ХХ ст. былі неад’ёмнай часткай культуры жыхароў мястэчак і вёсак польска-беларускага памежжа.

Першыя ўзгадванні аб народных падвойных дыванах мелі месца ў рэгіёне  Мазур. Ткалі іх там ткачыхі ў вёсках, якія знаходзіліся ў ваколіцах Элка  ўжо ў пачатку XVIII ст. На Падляшшы і на сумежных тэрыторыях Мазовіі ў 2-ой палове XIX ст. выраб падвойных тканінаў быў цесна звязаны з народнай творчасцю ў правінцыйных  рамесных цэнтрах  –  у Браньску (каля Цеханоўца), Косаве Ляцкам, Сакалoве Падляскам альбо ў Ломжы.   Спачатку  функцыянавання гэтых рамесных майстэрняў ткалі дываны ўручную, а ў час да Першай сусветнай вайны іх пачалі  вырабляць  на жакардавых варштатах (механічных), на якіх капіравалі пэўныя ўзоры па трафарэту.  Пасля Другой сусветнай вайны дзейнасць рамесных майстэрняў прыпынілася. Толькі вясковыя ткачыхі з ваколіцаў Сакулкі, Цеханоўца, Семятыч, Высокага Мазавецкага і Венгрова займаліся кустарным промыслам, ткацтвам  шарсцяных дываноў  на ручных ткацкіх варштатах, імітуючы ўзоры, якія выкарыстоўвалі майстры, альбо шукалі новыя ідэі з свайго творчага натхнення. Напрыклад,  свае  ідэі  прапанавала праф. Элеанора Плутыньская з Акадэміі Выяўленчага Мастацтва ў  Варшаве. У еўрапейскім маштабе тэхналогія ткацтва падвойных дываноў акрамя Польшчы, была вядома  толькі ў XVI- XVII ст. на  Скандынаўскай паўвыспе. Калі ў Нарвегіі, Швецыі альбо Фінляндыі гэтыя дываны былі  звязаны з культурай вышэйшых слаёў грамадства, то ў Польшчы яны  сталі  часткай народнай творчасці.

Характэрнай асаблівасцю гэтых узорных тканін з’ яўляецца іх структура: двухслойнасць і пазітыўна-негатыўны характар узору. Выкарыстанне падвойных дываноў абмяжоўвалася ў асноўным накрываннем ложкаў у святочныя дні. Акрамя прыкладной функцыі  дываны мелі важнае грамадскае значэнне. Да 80-х гадоў XX ст. яны складалі неад’ёмную частку пасагу  нявесты. Дываны былі праявай дабрабыту і беражлівасці будучай гаспадыні. Звычайна ў куфрах для пасагу было некалькі дываноў. Новыя дываны  спецыяльна заказваліся для нявесты, а больш старыя пераходзілі ад маці альбо бабулі.

Этнаграфічны аддзел Музея земляробства ў Цеханоўцы збірае старажытныя тканіны, вырабленыя з роднай сыравіны, у асноўным з ільну  і авечай воўны, хаця хапае вырабаў з шоўку і бавоўны. Іх агульная колькасць  складае прыкладна 1000 адзінак, у тым ліку 150 – гэта шарсцяныя падвойныя дываны. Самыя старыя экзэмпляры  вытканы ў 2-ой палове XIX ст. Найбольш сучасным  падвойным дываном у калекцыі музея з’яўляецца тканіна, вырабленая ў 2012 г. з нагоды 50-годдзя Музея земляробства.

На выставе дэманструюцца 34 падвойных  дывана, выбраных з калекцыі музея, якія прадстаўляюць самыя галоўныя, старажытныя цэнтры ткацтва ў паўночна -усходняй Польшчы – „браньскі”, „сокульскі” і „венгроўскі.’’ Запрашаем на адкрыцце выставы спецыялістаў па ткацтву, дэкаратыўна-прыкладному мастацтву, мастакоў, студэнтаў і людзей, якія цікавяцца культурай Польшчы і Беларусі.