+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Падзеі
Галоўная Падзеі
Культурна-масавае мерапрыемства  «Развітанне са школай – 2024»

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту 25 мая запрашае ўсіх выпускнікоў школ прыняць удзел у мерапрыемстве «Развітанне са школай - 2024». Незабыўны час школьнага жыцця, юнацкія прыгоды, вясёлы смех і ўсмешкі сяброў – усё гэта застанецца ў памяці назаўжды, а цікавая праграма нашага мерапрыемства запомніцца яскравымі промнямі радасці ў апошнія школьныя дзянькі. Інтэлектуальныя гульні і забавы на розны густ: для юнакоў і дзяўчат, бацькоў і настаўнікаў. А самых актыўных удзельнікаў і пераможцаў конкурсаў чакаюць прыемныя...

24
Мерапрыемства «Свята млынара»

20 красавіка 2024 года з 14:00 да 15:00   Млын – пабудова для размолу зерня. З ім звязваецца шэраг павер’яў. Лічылася, што  млынары маюць стасункі з нячыстай сілай. Іх паважалі як вельмі моцных чараўнікоў і лічылася, што ўдзень малолі зерне людзі, а ўначы – чэрці. Валадары ветракоў, каб зноў выклікаць вецер, для прыкладу, кідалі некалькі жменяў мукі, што было своеасаблівай ахвярай ветру. А на Барысаўшчыне, тыя, хто працавалі на вадзяных млынах, у дзень святога Марціна елі гусей і казалі: «Марцін святы – губіцель...

24
Свята «Саламяныя цуды. Мастацкія практыкі саломапляцення» сумесна з Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур

27 красавіка 2024 года з 14.00 да 16.00   Традыцыі саломапляцення сыходзяць каранямі ў глыбокую старажытнасць, калі нашы прадзеды шанавалі культ хлеба і ўрадлівасці. Салому клалі жывёлам у хлеў, выкарыстоўвалі ў якасці ложка, накрывалі стрэхі хат, майстравалі з яе цацкі, посуд, упрыгожванні. Беларусы надзялялі салому сакральнымі ўласцівасцямі: апошні сноп, які прывозілі з поля, захоўвалі ў доме да новага ўраджаю як сімвал урадлівасці і дабрабыту. Цягам стагоддзяў беларусы перадавалі традыцыі саломапляцення з пакалення ў пакаленне. Народныя майстры...

17
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 174 Канец