+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Фотасправаздача «Траецкае гулянне, дзявочае гаданне»
Галоўная Падзеі Фотасправаздача «Траецкае гулянне, дзявочае гаданне»
Фотасправаздача «Траецкае гулянне, дзявочае гаданне»
2849

Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства
«Траецкае гулянне, дзявочае гаданне»

3 чэрвеня 2017 года
з 15:00 да 16:30

Абрадавае мерапрыемства «Траецкае гулянне, дзявочае гаданне» звязана са старажытным славянскім земляробчым святам «Зялёныя святкі» (Сёмуха), якое з’яўляецца пераходным паміж веснавым і летнім земляробчымі цыкламі і адзначаецца на восьмым тыдні пасля Вялікадня. Яго вытокі ідуць з часоў радавога грамадства, у аснове якога пакладзены культ продкаў, ушанаванне зеляніны, заклінанне будучага ўраджаю.

Напярэдадні свята прыбіралі і ўпрыгожвалі двор і хату «маем»: аерам, галінкамі бярозы, клёну. У час свята ў некаторых мясцовасцях адбывалася кумаванне, на якім дзяўчаты «завівалі» бярозкі, вілі вянкі, вадзілі карагоды, спявалі траецкія песні. На вянках гадалі на свой лёс і будучае замужжа. Сёння свята «Сёмуха» мае хрысціянскія рысы, але яно захавала і многія рысы язычніцтва і земляробчага культу.

У праграме мерапрыемства:

  • Майстар-клас па пляценню вянкоў;
  • Майстар-клас па пляценню паяскоў «на пальцах»;
  • Траецкія дзявочыя абрады;
  • Абрад ушанавання траецкага дрэва – бярозы;
  • Палескі абрад «Ваджэнне Куста»;
  • Традыцыйныя траецкія спевы, выступ гуртоў «Мілавіца» (ДУА «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Ветразь» Кастрычніцкага раёна г. Мінска), «Страла» (БДУКіМ, кафедра этналогіі і фальклору) і інш.;
  • Традыцыйныя гульні і танцы пад народныя інструменты.

За дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Запрашаем Вас прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Траецкае гулянне, дзявочае гаданне» на тэрыторыі музея!

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 8.00 руб.;
  • для дзяцей школьнага ўзросту – 4.00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Схему праезду глядзіце тут.

Чытайце таксама
«Зімовыя маразы»
2146
«Зімовыя маразы»

22.01.2017 з 13:00 да 14:00 адчуйце хараство і магію беларускай вёскі ўзімку!

Фотасправаздача «Цалкам эксклюзiўна: «Жахлівыя гісторыі»
919
Фотасправаздача «Цалкам эксклюзiўна: «Жахлівыя гісторыі»

Фотасправаздача «Цалкам эксклюзiўна: «Жахлівыя гісторыі»