+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Абрадавае мерапрыемства «Жыцень»
Галоўная Падзеі Абрадавае мерапрыемства «Жыцень»
Абрадавае мерапрыемства «Жыцень»
2599

Абрадавае мерапрыемства «Жыцень»

12 жніўня 2017 года
з 14:00 да 16:00

Хлеб – святыня нашага народа, таму жніво лічылася вельмі адказным перыядам у жыцці беларускага селяніна. Пачатак і заканчэнне ўборкі зернавых урачыста адзначаліся не толькі сельскай грамадой, але і ў кожнай сям’і. Шматлікія абрады звязаныя з уборкай ураджаю паказваюць сялянскую павагу, нават святасць, з якой земляроб адносіўся да хлеба.

Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да абрадавага мерапрыемства «Жыцень»! Вы пабачыце традыцыі, звязаныя з уборкай ураджаю, пачуеце традыцыйныя жніўныя і летнія песні, традыцыйныя найгрышы на музычных інструментах!

У праграме мерапрыемства:

  • Майстар-клас па вырабу снапа «Гаспадара»;
  • Майстар-клас па ўборке ўраджаю сярпом;
  • Фотазона;
  • Лакальны абрад «Выгнанне мух»;
  • Частаванне традыцыйным караваем і гарбатай.

За дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Жыцень» на тэрыторыі музея!

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Чытайце таксама
Мерапрыемства  «Цуды беларускага расліннага свету»
724
Мерапрыемства «Цуды беларускага расліннага свету»

25 ліпеня 2021 года запрашаем Вас прыняць удзел у мерапрыемстве «Цуды беларускага расліннага...

Фотасправаздача «Шчадроўскія варожбы»
3099
Фотасправаздача «Шчадроўскія варожбы»

13.01.2018г. Цікавае і пацешнае баўленне вольнага часу з традыцыйнымі варожбамі, танцамі і песн...

Акцыя «Майстар-класы у беларускім скансэне»
778
Акцыя «Майстар-класы у беларускім скансэне»

18 красавіка 2021 года запрашаем прыняць удзел у акцыі «Майстар-класы у беларускім скансэне» на...