+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
«Спасаўка-ласаўка»
Галоўная Падзеі «Спасаўка-ласаўка»
«Спасаўка-ласаўка»
2502

Культурна-адукацыйнае мерапрыемства «Спасаўка-ласаўка»

19 жніўня 2017 года
з 13:00 да 14:30

«Спасаўка-ласаўка» – свята, якое ў народзе называюць «Успенскі пост». Ён цягнецца з 14 па 29 жніўня і аб’ядноўвае тры хрысціянскія святы, якія прысвечаны Усяміласціваму Збавіцелю Ісусу Хрысту і Прысвятой Багародзіцы. У народнай культуры кожны з гэтых дзён быў пераасэнсаваны і атрымаў сваю назву: 14 жніўня — макавы ці мядовы Спас, 19 жніўня — яблычны Спас, 29 жніўня — хлебны ці арэхавы Спас, альбо «Спас на палатне».

Падчас мерапрыемства наведвальнікі змогуць:

  • далучыцца да ўрачыстага набажэнства ад святара;
  • асвяціць мёд, яблыкі, мак, арэхі, хлеб і ваду;
  • наведаць выставу «Пчалярства на Беларусі » і праслухаць тэматычную экскурсію;
  • праслухаць расповед пра тры спаса;
  • паўдзельнічаць ў інтэрактыўнай праграме свята з традыцыйнымі песнямі і танцамі.

За дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 5.50 руб.;
  • для студэнтаў – 4.00 руб.;
  • для дзяцей школьнага ўзросту – 3.00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

 

Чытайце таксама
«Цалкам бясплатна – вольная субота: спасцігаем Беларусь!»
1017
«Цалкам бясплатна – вольная субота: спасцігаем Беларусь!»

23.05.2020г. падарожжа ў Краіну сакральных каштоўнасцей і ўзораў творчасці народных майстроў!

Фотасправаздача «Адкрыццё экспазіцыі «Кватэра-майстэрня мінскага краўца»
1407
Фотасправаздача «Адкрыццё экспазіцыі «Кватэра-майстэрня мінскага краўца»

9 снежня а 14 гадзіне адбылося адкрыццё экспазіцыі «Кватэра-майстэрня мінскага краўца».