“Сімвалы зімовых святаў”, або партыцыпацыя ў дзеянні
Главная События “Сімвалы зімовых святаў”, або партыцыпацыя ў дзеянні

“Сімвалы зімовых святаў”, або партыцыпацыя ў дзеянні

Музей ёсць суцэльнае імкненне да дыялогу. Дыялогу паміж музеем і дзяржавай, музеем і музеем, музеем і наведвальнікам. Музей перастае быць інстытутам, які дыктуе нам пэўныя правілы паводзінаў ці бачанне, а найчасцей з’яўляецца інструментам у прасторы міжкультурнага дыялогу.

“Музей – калектыўнае выражэнне таго, што мы лічым важным у культуры, ён прапануе прастору для рэфлексіі і вызначае нашы каштоўнасці.”

Клэр Бішоп

Сучасны музей Беларусі жадае не толькі гаварыць, але і слухаць.

Імкненне музея стаць бліжэй наведвальніку, абумоўлена не столькі неабходнасцю выканаць планы, ці жаданнем падвысіць рэйтынг, колькі стаць неабходнай часткай паўсядзеннага жыцця сучаснага чалавека, стаць квінтэсэнцыяй самавызначэння. Сучасны музей Беларусі жадае не толькі гаварыць, але і слухаць. Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту не выключэнне ў гэтай тэндэнцыі. Кожны дзень сваёй працы мы ідзем да наведвальніка, мы жадаем адпавядаць яго патрэбам і размаўляць на яго мове.

 

 

У сваім першым сумесным праекце “Сімвалы зімовых святаў” з прасторай кафе “Культура” мы ўбачылі магчымасць выйсці за межы традыцыйнага ўяўлення аб нашым музеі, шанец стаць бліжэй не толькі геаграфічна, але і ў свядомасці. Мы імкнуліся падкрэсліць, што праца музея – гэта мастацтва захоўваць штодзеннасць, штодзеннасць блізкую кожнаму без выключэння.


 

 Выстава “Сімвалы зімовых святаў” – гэта мапа агульных эмацыйных кропак судакранання: традыцыйны музей (які захоўвае прадметы побыту XIX-XX ст.) – жыхар Мінска (які, магчыма, і не чуў пра музей) – зімовае свята. Выбар тэмы выставы і час правядзення дазволіў нам на сто адсоткаў паглыбіцца ў атмасферу зімовых святкаванняў, а таксама даў магчымасць звярнуцца адразу да ўсіх патэнцыйных наведвальнікаў. Згодна канцэпцыі праекта, музей прадставіў прадметы, якія адлюстроўвалі Каляды, Раство, Новы год і традыцыі, звязаныя з імі. Было вырашана выкарыстоўваць іх як словы-маркеры, якія блізкія кожнаму, і за якімі звязаны свае ўспаміны і пачуцці.

 

 

Падчас выставы мы заклікалі наведвальнікаў дзяліцца думкамі аб зімовых святах, прыносіць фотаздымкі ці прадметы, якія з’яўляюцца для іх асабістымі сімваламі. Для нас жа гэта быў неверагодны досвед і мажлівасць працягнуць сваю гісторыю новымі аповедамі і асобамі.

 

 

Паставіць музейны прадмет, які прайшоў атрыбуцыю, унесены ў зборы музея, мае статус, а побач – драўляную сучасную елку ці цацку з IKEA, – гэта выклік традыцыйнаму музею. Але інакш мы ніколі не распавядзем, што тая матэрыяльная культура, з якой складаецца наша сучаснасць, калісьці стане часткай збораў Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту.

Паставіць музейны прадмет, які прайшоў атрыбуцыю, унесены ў зборы музея, мае статус, а побач – драўляную сучасную елку ці цацку з IKEA, – гэта выклік традыцыйнаму музею.

Фарміраваць новы погляд на музей і замацоўваць трывалыя адносіны з наведвальнікам ў дэмакратычным асяродку невялікай кавярні, што можа быць лепш для музея? Мы спадзяемся, што гэта наш першы вопыт “выхаду” на нефармальную пляцоўку, але не апошні. Музей адкрыты для таго, каб працягваць такія праекты і ініцыятывы і надалей. Адносіны, размовы, ваша бачанне нас і нашай працы з’яўляецца цікавым і важным для музея. А яго развіцце немагчыма без супрацоўніцтва.

 

Читайте также
«Зимние забавы»
216
«Зимние забавы»

28.01.2017 с 13:30 до 15:00 волшебное время побыть немножко детьми, слепить снежную бабу, поиграть...

Фотоотчёт «Гуканне вясны»
1315
Фотоотчёт «Гуканне вясны»

18.03.2017г. состоялся самый жизнерадостный и трогательный белорусский праздник.

Белорусская свадьба
1472
Белорусская свадьба

Приглашаем отпраздновать рождение новой семьи по-белорусски!

Фотоотчёт "Солдатам Победы посвящается"
638
Фотоотчёт "Солдатам Победы посвящается"

9 мая приглашаем отпраздновать Великую Победу!