+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
«Камяніца-2016»
Галоўная Падзеі «Камяніца-2016»
«Камяніца-2016»
3451

«Камяніца-2016»
10.09 (субота)

10 верасня адбудзецца восьмы штогадовы фолк-фестываль «Камяніца». Мерапрыемства адбудзецца пры падтрымцы ААТ «Банк БелВЭБ».

Першымі абвешчанымі артыстамі «Камяніцы 2016» сталі энергічныя ўкраінскія фолк-рокеры «Тарута», культавы расійскі этна-трансавы калектыў «Оле-Лукойе», сапраўдны беларускі рок-гурт «Re1ikt» і добра вядомы аматарам класічнага беларускага фолку ансамбль «Ветах» на чале з Вячаславам Калацэям.

Фолк-фестываль «Камяніца» ўпершыню адбыўся ў 2009 годзе і з таго часу стаў адным з галоўных мерапрыемстваў для ўсіх, хто цікавіцца беларускай нацыянальнай культурай – ад старых традыцый да сучасных інтэрпрэтацый, ад музыкі да рамёстваў і танцаў.

Таксама запрашаем рамеснікаў прыняць удзел у кірмашы вырабаў народнай культуры. Перавага аддаецца найбольш арыгінальным праектам, якія працуюць у беларускім кантэксце. Заяўкі неабходна адправіць да 25 жніўня на адрас kamianica2003@gmail.com з апісаннем, прыкладамі і кантактамі.

Квіткі на фэст з'явяцца ў продажы ў сярэдзіне жніўня.

Кошт квіткоў:

10,00 бел.руб. — дарослыя,

7,00 бел.руб. — студэнты,

5,00 бел.руб. — дзеці.

Чытайце таксама
Фотасправаздача «Кахаем па-беларуску»
2247
Фотасправаздача «Кахаем па-беларуску»

12.02.2017 з 13:00 да 14:30 кахаем, любім, цешымся, весялімся, але толькі па-беларуску!

«Пікнік – выпускны для пачатковых класаў»
1991
«Пікнік – выпускны для пачатковых класаў»

26.05.2018г. Запрашаем вучняў 4-х класаў, настаўнікаў і бацькоў!

Мерапрыемства «Цалкам сакрэтна / бясплатна!»
1407
Мерапрыемства «Цалкам сакрэтна / бясплатна!»

Кожную нядзелю сакавіка 2019 года з 13:30 бясплатная экскурсія (аплачваецца толькі ўваходны...