+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Конкурс «Масленічная лялька – 2017»
Галоўная Падзеі Конкурс «Масленічная лялька – 2017»
Конкурс «Масленічная лялька – 2017»
2241

Умовы правядзення конкурсу
«Масленічная лялька – 2017»

Удзельнікі конкурсу

  • Удзельнікамі конкурсу могуць стаць як індывідуальныя аўтары лялек, так і аўтарскія калектывы (сямейныя, школьныя, студэнцкія і г.д.).

Парадак правядзення конкурсу

  • Конкурс праводзіцца па дзвюх намінацыях:

Традыцыйная масленічная лялька

Арыгінальная масленічная лялька

Асноўныя крытэрыі ацэнкі:

  • майстэрства ў тэхніцы выканання як самой лялькі, так і дэталяў (касцюма);
  • вернасць традыцыям у вырабе масленічнай лялькі;
  • адпаведнасць выявы тэме конкурсу.

Асноўныя крытэрыі ацэнкі:

  • майстэрства ў тэхніцы выканання як самой лялькі, так і дэталяў (касцюма);
  • арыгінальнасць;
  • незвычайны падыход: выкарыстанне нестандартных матэрыялаў, тэхнік, прыёмаў і прыстасаванняў.

Патрабаванні, якія прад'яўляюцца да працы

  • Лялька можа быць любога памеру;
  • Да лялькі трэба прымацаваць таблічку (лісток) з прозвішчам аўтара ці назвай калектыва;
  • Колькасць работ, якія прадстаўляюцца ўдзельнікамі на конкурс, не абмежавана;
  • Выраб лялькі да 25 лютага 2017 года.

Конкурсная камісія

  • Для падвядзення вынікаў конкурсу будзе створана конкурсная камісія.
  • Конкурсная камісія прымае рашэнне аб пераможцах шляхам адкрытага галасавання.
  • Конкурсная камісія, акрамя прызавых месцаў, можа прысудзіць заахвочвальныя прызы для аўтараў найбольш цікавых лялек.

Тэрміны правядзення конкурсу

  • Рэгістрацыя ўдзельнікаў конкурсу будзе праходзіць 25 лютага 2017 года з 12:00 да 15:00 каля сцэны на экспазіцыйным сектары «Цэнтральная Беларусь».
  • Урачыстае віншаванне ўдзельнікаў і пераможцаў конкурсу будзе праходзіць на сцэне падчас мерапрыемства «Масленіца».

Жадаем поспеху!

Чытайце таксама
Начны забег Belarusbank Museum Run
286
Начны забег Belarusbank Museum Run

7 кастрычніка 2023 года Афіцыйнае адкрыццё а 20.00 Рэгістрацыя ўдзельнікаў пачынаецца а...

Мерапрыемства  «Падарожжа па старонках рамана А. Сапкоўскага»
438
Мерапрыемства «Падарожжа па старонках рамана А. Сапкоўскага»

30 кастрычніка 2022 года запрашаем у падарожжа па старонках рамана А. Сапкоўскага ў беларускім...

Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Багач»
2177
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Багач»

22.09.2018г. Багач – старадаўняе свята ўраджаю, прымеркаванае да восеньскага раўнадзення.