+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (вт-вс)
Каса працуе
11:00-18:30 (вт-вс)
Фотасправаздача «Кахаем па-беларуску»
Галоўная Падзеі Фотасправаздача «Кахаем па-беларуску»
Фотасправаздача «Кахаем па-беларуску»
2227

Фотасправаздача «Культурна-масавае мерапрыемства «Кахаем па-беларуску»

12 лютага 2017 года
з 13:00 да 14:30

Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы
У ціхую сінюю ноч
I сказаць:
«Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Геркулеса?
Да іх ляціць наша сонца,
I нясецца за сонцам зямля.
Хто мы такія?
Толькі падарожныя, — папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі i звадкі, боль i горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?»

1915
Максім Багдановіч

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае прыняць удзел у мерапрыемстве «Кахаем па-беларуску».

У гэты дзень Вас чакае:

  • беларуская народная музыка, гульні і танцы;
  • майстар-клас па вырабу лялек-мотанак «неразлучнікі»;
  • майстар-клас па вырабу сэрцаў з саломы;
  • паказ вясельнага абраду;
  • інтэрактыўная праграма разам з калектывам «Жвавы Карчмар» і яшчэ шмат цікавага.

За дадатковую плату:

  • традыцыйныя беларускія стравы ў карчме;
  • лепшыя сувеніры ад народных майстроў;
  • катанне на санях.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

Схему праезду глядзіце тут.

Чытайце таксама
Запрашаем на зімовыя экскурсіі і абрадавыя мерапрыемствы!
1121
Запрашаем на зімовыя экскурсіі і абрадавыя мерапрыемствы!

Да Новага года засталося зусім мала!!! Музей спяшаецца падзяліцца з Вамі нашымі гарачымі прапан...

Абрадавае мерапрыемства  «Камаедзіца»
1128
Абрадавае мерапрыемства «Камаедзіца»

5 красавіка 2020 года запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Камаедзіца» на...

Бясплатная экскурсія  «Слуцкімі ваколіцамі»
524
Бясплатная экскурсія «Слуцкімі ваколіцамі»

2 мая 2022 года чакаем усіх неабыякавах і зацікаўленых на пазнавальную экскурсію пад адкрытым н...