+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Хатнія рэцэпты на святочны стол!
Галоўная Падзеі Хатнія рэцэпты на святочны стол!
Хатнія рэцэпты на святочны стол!
2530

Хатнія рэцэпты на святочны стол!

Напярэдадні Вялікдня нашы супрацоўнікі дзеляцца сваімі самымі лепшымі рэцэптамі на велікодны стол!

Бурачковы квас

Ад 400 г. да 1 кг буракоў (хто любіць па мацней), 3 л. кіпячонай вады, 50 г.жытні хлеб.

Абабраць буракі, парэзаць, закінуць у халоную кіпячоную ваду у слоік на 3 л, закрыць ручнічком (або марляй і паставіць у цёмнае месца), дадаць некалькі лустачак чорнага жытняга хлеба, пакінуць на 3-ы дні ў спакоі. Праз тры дні можна піць альбо ўжываць пры гатаванні (напрыклад у верашчаку).

Буракі можна заліць паўторна.

Верашчака

На 700 мл бурачковага квасу (калі няма – хлебнага, але лепш бурачковага), 400 г. мяса свініны ці гавядзіны (можна ўкладаць частку сала), 100 гр. сала, жытні хлеб (пару лустачак – на смак), тлушч, соль, перац.

Мяса (ці мяса і сала) падзяліць на парцыйныя кавалкі, пасмажыць на патэльні на тлушчы або сале да паўгатовасці (каб быў колер), укласці ўсё ў чыгунок (“уцятніцу”), давесці да кіпення, дадаць нацёрты хлеб (квас загусцее, колькасць хлеба дадаецца ад жадаемай гушчыні).

Бюджэтны варыянт (“не верашчака”) - узяць мяса птушкі, і далей усё па апісанні.

Куліч

1 л. малака, 3,5 шклянкі (630 гр.) цукру, 10 яек, 1 пачак сметанковага масла, 100 гр. смятаны, 100 гр. дражджэй, 2 кг мукі, 200 гр. радзынак, 1 пакецік ванільнага цукру, ½ лімона.

Прыгатаваць росшчыну: у цёплым малацэ развесці дрожджы, ½ цукру, дадаць палову мукі (1 кг.) прасейваючы, замясіць, пакінуць на 30 хвілін (прыкрыць ручніком).

У яек аддзяліць жаўток ад бялка (2 жаўткі асобна). Бялок – у холад.

Радзынкі перабраць, абдаць кіпенем, прамыць, высушыць ручніком.

Цукар з жаўткамі ўзбіць, дадаць сметанковае масла (лепей растапіць), смятану, змяшаць, увесці ў цеста, перамясіць, дадаць соль, ванільны цукар, астатні цукар, перамясіць, увесці астатнюю частку мукі прасейваючы, дадаць радзынкі. Пакінуць падрасці (прыкрыць ручніком). Калі падыёдзе – абмяць.

Цеста змясціць у змазаныя маслам формы, запаўняючы іх на 1/3 аб’ёма. Даць падрасці. Жаўткамі змазаць верх кулічоў.

Выпякаць да гатовасці (пры 180-200 градусах). Пакінуць кулічы астываць.

Бялкі ўзбіць з цукрам, дадаць ½ лімона. Пакрыць глазур’ю верх кулічоў, падсушыць у духоўцы (пры 80 - 100) градусах.

Пасха

250 гр. (1 пачак), 1 яйка, 40 гр. сметанковага масла, 80 гр. смятаны, 70 гр. цукру, ванілін ці ванільны цукар, радзынкі (цукаты...).

Твораг працерці праз сіта, выкласці ў каструлю, дадаць сметанковае масла, смятану, яйка, перамяшать. Паставіць каструлю на маленькі агонь і давесці да кіпення. Зняць з агня, крыху астудзіць.

Радзынкі перабраць, абдаць кіпенем, прамыць, высушыць ручніком.

У сумесь да пасхі пакласці цукар, ванілін, радзынкі.

У спецыяльную форму (калі няма, можна друшляг) засцелены двума слаямі марлі, на дновыкласці крыжык радзынкамі (ці інш, напр цукатамі), зверху пакласці сумесь, прыціснуць грузам і прыбраць у халоднае месца.

Пірог «Велікодны»

1 кг мукі пшанічнай, 250 г цукру, 200 г маргарыну, 4 яйкі, 50 г дрожжаў, 500 г малака, ½ чайнай лыжкі солі, 100 г разынак.

Дрожджы развесці ў малацэ, дадаць цукар, распалены маргарын, 3 яйкі, соль, прамытыя і высушаныя разынкі, муку і замясіць цеста. Паставіць цеста на 2-2,5 гадзіны для закісання. Пасля чаго падзяліць на порцыі і даць падняцца тэставым нарыхтоўках да павелічэння ў аб'ёме ў 2-2,5 разы, змазаць узбітым яйкам і выпякаць 20-25 хвілін пры тэмпературы 200- 220 ° C.

Гастранамічныя сакрэты для вас адкрывалі Байтасава Аміня Рахімжанаўна і Буркоўская Галіна Міхайлаўна. Смачна есці!

Чытайце таксама
Тэматычная масленічныя экскурсіі
768
Тэматычная масленічныя экскурсіі

24 лютага — 12 сакавіка 2021 года запрашаем на тэматычная масленічныя экскурсіі для груп наведв...

Фотасправаздача «Беларускі weekend з  гуртом «Жвавы карчмар»
1900
Фотасправаздача «Беларускі weekend з гуртом «Жвавы карчмар»

04 і 05 сакавіка прайшлі першыя выходныя вясны ў музеі пад адкрытым небам!