+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Фотасправаздача «Дзень музея ў Беларускім Скансэне»
Галоўная Падзеі Фотасправаздача «Дзень музея ў Беларускім Скансэне»
Фотасправаздача «Дзень музея ў Беларускім Скансэне»
2361

Фотасправаздача «Культурна-масавае мерапрыемства «Дзень музея ў Беларускім Скансэне»

18 мая 2017 года
з 15:30 да 18:00

Міжнародны дзень музеяў – свята, якое было ўстаноўлена Міжнародным саветам музеяў (ICOM) ў 1977 г. і святкуецца 18 мая ў больш чым 150-ці краінах свету.

Паводле слоў Жака Перо, экс-прэзідэнта ICOM, «музеі мусяць заняць месца ў сэрцы грамадства і быць адкрытымі для грамадскасці». Наш музей падзяляе гэты прынцып і прапануе ўсім наведвальнікам акунуцца ў атмасферу беларускай вёскі ХІХ ст. На нашых майстар-класах Вы зможаце навучыцца заняткам і рамёствам, якімі ў тыя часы валодаў кожны селянін, папрацаваць з інструмантамі тых часоў.

На мерапрыемстве плануецца адкрыццё новай малой архітэктурнай формы – «прыдарожны крыж». Асноўная частка мерапрыемства адбудзецца на эскпазіцыйным сектары «Падняпроўе».

У праграме мерапрыемства:

  • Абрад ушанавання прыдарожнага крыжа;
  • Майстар-класы па мужыцкіх рамёствах: лазапляценне, апрацоўка дрэва;
  • Майстар-класы па жаночых рамёствах: выраб ніткі на верацяне і калаўроце, ткацтва паясоў;
  • Майстар-клас па народных гульнях і танцах;
  • Экскурсійнае абслугоўванне на наступных помніках архітэктуры:
    - Млын з в. Даматканавічы;
    - Царква з в. Логнавічы;
    - Царква з в. Барань;
  • Паказ дакументальнага фільма «Кастусь Каліноўскі. Апошнія дні» ад рэжысёра Валерыя Мазынскага, выступленне барда Андрэя Мельнікава (17:00, гумно з в. Лучнікі);
  • Традыцыйная жывая музыка.

Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • пакатацца на кані;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Запрашаем Вас прыняць удзел у культурна-масавым мерапрыемстве «Дзень музея ў Беларускім Скансэне»!

Кошт квіткоў:

ДА 15:00

  • для дарослых – 5.50 руб.;
  • для студэнтаў – 4.00 руб.;
  • для дзяцей школьнага ўзросту – 3.00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна

ПАСЛЯ 15:00 УВАХОД ВОЛЬНЫ!

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Схему праезду глядзіце тут.

Чытайце таксама
«Спасаўка-ласаўка»
2503
«Спасаўка-ласаўка»

19.08.2017г. Свята яблычнага спаса, на якім кожны ўдзельнік зможа асвяціць садавіну і...

Начны забег
656
Начны забег

У ноч з 13 на 14 жніўня запрашаем на забег!