Брошка: зачем, где и как!
Главная События Брошка: зачем, где и как!
Брошка: зачем, где и как!
778

Брошка: навошта, дзе і як!

Зусім нядаўна збор музея папоўніўся некалькімі ўпрыгажэннямі. Гэта брошкі чэшскай вытворчасці сярэдзіны ХХ стагоддзя. Таму, прапануем невялікі матэрыяльчык пра гэты цікавы аксэсуар.

Сур’ёзныя, легкадумныя, сціплыя, строгія, вясёлыя, выкшталцоныя і простыя – яны з жанчынай па жыцці, у залежнасці ад яе густу і запатрабаванняў. Гэтае шырока вядомае ўпрыгажэнне, якое, калі верыць археолагам, адлічвае сваю гісторыю не пазней як з ХІІІ стагоддзя. Зразумела, што адразу яна мела чыста ўтылітарнае прызначэнне, але з цягам часу набыла эстэтычныя і нават сімвалічныя якасці. Напрыклад, у ХVІІ стагоддзі пры дапамозе брошак магла перадавацца інфармацыя. У ХVІІ – ХVІІІ стст., паводле гістарычных звестак, найбольш распаўсюджанымі былі брошкі ў выглядзе банта ці кветкі. У ХІХ ст. сталі з’яўляцца больш арыгінальныя прадметы, у сувязі з рамантычнымі традыцыямі і захапленнем прыродай. ХХ ст. ж стагоддзе з развіццём масавай вытворчасці дазволіла брошкам стаць больш распаўсюджанымі, дасягальнымі, і ўжо практычна кожная прыгажуня мела мажлівасць валодаць падобным упрыгажэннем.

Варта заўважыць, з сярэдзіны ХХ ст. моцна змяніліся і матэрыялы, канечне, каштоўныя металы і камяні не выйшлі з ужывання, аднак, сталі выкарыстоўвацца і таннейшыя сплавы, камяні, шкло, крышталь і інш., ізноў-ткі з мэтай зрабіць канчатковы прадукт больш дасягальным для пакупніц. Зараз жа пашырана як масавая вытворчасць брошак на ювелірных заводах і ў больш дробных майстэрнях, так і масавы выраб сярод біжутэрыі і хэнд-мэйд, дзе матэрыялы выкарыстоўваюцца самыя разнастайныя і неверагодныя.

Новыя паступленні ў фонды музея

Брошка, як і іншы аксэсуар, можа ўпрыгожыць, а можа безнадзейна сапсаваць нават самы стыльны вобраз. Каб гэтага не адбылося, важна прытрымлівацца некалькіх правілаў, якія дапамогуць падабраць сваю мадэль. Такім чынам, спадарыням дзелавым варта падбіраць вырабы анімалістычнай або расліннай тэматыкі. Уборы складанага крою або нетрывіяльнага дызайну дапоўняць абстрактныя ўпрыгажэнні. Сучасная жанчына можа выкарыстоўваць брошку з любым адзеннем ці галантарэяй. Брошка не павінна растварацца ў тканіне адзення ці губляцца сярод іншых аксэсуараў. Пазбягайце нагрувашчанасці ўпрыгажэнняў.

Марына Варабей

Читайте также
«Музыкальная феерия»
349
«Музыкальная феерия»

22.07.2017г. Окунуться в атмосферу музыкальных переливов, получить наслаждение от звучания белорусских...

Фотоотчёт«Крылаты фэст»
1288
Фотоотчёт«Крылаты фэст»

Первый марафон показательных выступлений малой авиации в Беларуси!

Фотоотчёт "Гуканне вясны - 2016!"
1970
Фотоотчёт "Гуканне вясны - 2016!"

Фотоотчёт с самого жизнерадостного и трогательного белорусского праздника!

Фотоотчёт "А КАЛІ ШТО ЯКОЕ, ДЫК ШТО ТУТ ТАКОЕ"
1070
Фотоотчёт "А КАЛІ ШТО ЯКОЕ, ДЫК ШТО ТУТ ТАКОЕ"

29 мая состоялось театрализованное мероприятие с танцами, играми и песнями.