+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Агарод лекавых раслін у сядзібе з вёскі Садавічы Капыльскага раёна
Галоўная Падзеі Агарод лекавых раслін у сядзібе з вёскі Садавічы Капыльскага раёна
Агарод лекавых раслін у сядзібе з вёскі Садавічы Капыльскага раёна
4380

Агарод лекавых раслін у сядзібе з вёскі Садавічы Капыльскага раёна

Народную медыцыну называюць прамаці навуковага лячэння хвароб. Лекавыя расліны былі вядомы яшчэ з далекай мінуўшчыны і шырока выкарыстоўваліся на Беларусі. Народнае знахарства мы разглядаем як звяно традыцыйнай культуры, у змесце якога закладзены не толькі інфармацыйны пачатак па знахарству, але і захаваны глыбокі пласт духоўнай культуры, якая цесна звязана з абраднасцю, правіламі побыту, культурай і асаблівасцямі традыцыйнага харчавання. Таямніцамі лекавых раслін валодалі ведуны, знахары, кастаправы. Сабраныя рэцэпты і веды старанна ахоўваліся і перадаваліся з пакалення ў пакаленне. З развіццём пісьменнасці накопленыя практычныя навыкі фіксаваліся ў рукапісных кнігах, а пазней друкаваліся ў спецыяльных выданнях.

У народнай медыцыне мінулага выкарыстоўвалася больш за тысячу раслін. Цяпер у айчыннай медыцыне ўжываецца не больш за 200 відаў. На тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту растуць 155 відаў лекавых раслін, некаторыя з іх занесены ў «Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь». Пра захоўванне гэтых раслін трэба клапаціцца своечасова. Менавіта таму вынікам працы супрацоўнікаў ландшафтна-этнаграфічнага аддзела стала стварэнне агарода лекавых раслін у комплексе пагоннага двара з вёскі Садавічы Капыльскага раёна. Тут сабраны як найбольш цікавыя расліны прыроднай флоры Беларусі, так і інтрадуцыраваныя (прывезеныя), якія вельмі добра адаптаваліся да прыродных умоў нашай краіны. Акрамя таго, дадзеныя расліны маюць цудоўныя дэкаратыўныя ўласцівасці. На сённяшні дзень калекцыя раслін налічвае 37 відаў, 9 з якіх знаходзяцца пад аховай.

  1. Алтэя лекавая;
  2. Меліса лімонная;
  3. Бадан таўсталісты;
  4. Мацярдушка звычайная;
  5. Валяр’ян лекавы;
  6. Любіста лекавая;
  7. Рэвень;
  8. Чабор;
  9. Рута пахучая;
  10. Лаванда лекавая;
  11. Герань карэнішчавая;
  12. Сатурэя горная (чабер горны);
  13. Ісоп;
  14. Цыбуля скарада (шніт-цыбуля);
  15. Верас звычайны;
  16. Радыёла ружовая;
  17. Мята перцавая;
  18. Кацямятка каціная;
  19. Браткі;
  20. Эхінацея;
  21. Палын лекавы;
  22. Півоня;
  23. Крывасмок лекавы;
  24. Шыпшына;
  25. Адоніс веснавы;
  26. Медуніца лекавая;
  27. Падалешнік еўрапейскі;
  28. Ворлікі звычайныя;
  29. Кадзіла сармацкае (катэгорыя аховы 3);
  30. Першацвет высокі (катэгорыя аховы 3);
  31. Цыбуля мядзведжая(катэгорыя аховы 3);
  32. Касач бязлісты (катэгорыя аховы 1);
  33. Касач сібірскі (катэгорыя аховы 4);
  34. Кураслеп лясны (катэгорыя аховы 4);
  35. Пальчатакарэннік (катэгорыя аховы 3);
  36. Лілея кучаравая (катэгорыя аховы 4);
  37. Пралеска звычайная (катэгорыя аховы 4).

Працяг будзе!

 

Таўлай Святлана Вікенцьеўна,
загадчык ландшафтна-этнаграфічнага аддзела.

Чытайце таксама
Адкрыцце экспазіцыі  «У кожнай рэчы час ёсць свой»
256
Адкрыцце экспазіцыі «У кожнай рэчы час ёсць свой»

5 жніўня 2023 года ў 13.30   5 жніўня ў 13:30 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё экспазіцыі...

Культурна-масавае мерапрыемства  «Дзень Святога Марціна»
766
Культурна-масавае мерапрыемства «Дзень Святога Марціна»

24.10.2020г. запрашаем прыняць удзел у культурна-масавым мерапрыемстве «Дзень Святога Марціна»...

«Матэрыял года: Блог аб турызме»
198
«Матэрыял года: Блог аб турызме»

У 2023 годзе Дэпартамент па турызму Міністэрства спорта і турызма Рэспублікі Беларусь і...

Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Дзяды. Шанаванне продкаў»
2712
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Дзяды. Шанаванне продкаў»

04.11.2017г. Беларускі абрад ушанавання продкаў.Традыцыі шанавання продкаў, характэрныя для Пан...