Абрадавае мерапрыемства «Старажытныя Каляды»
Галоўная Падзеі Абрадавае мерапрыемства «Старажытныя Каляды»
Абрадавае мерапрыемства «Старажытныя Каляды»
423

Абрадавае мерапрыемства «Старажытныя Каляды»

23 снежня 2017 года

з 13:00 да 15:00.

Гэта мастацкая рэканструкцыя свята на падставе этнаграфічных звестак. Усе дзеянні абраду былі накіраваны на дабрабыт у сям’і, здароўе і ахову вескі ад усялякіх нячысцікаў.

Асноўная мэта нашага мерапрыемства – паказаць як адбываўся абрад, характар узаемаадносін паміж гуртамі калядоўшчыкаў. У гэтым годзе будзе прадэманстравана традыцыя абыходу двароў уласцівая для Заходняга Палесся – абрад «Конікі» (г. Давыд-Гарадок, Столінскі р-н, Брэсцкая вобл) з наглядным паказам рэгіянальных асаблівасцей.

Кожны жадаючы зможа прыняць удзел у калядным абыходзе вёскі і паспрабаваць сябе ў ролі калядоўшчыка.

У праграме мерапрыемства:

 

  • Калядны абрад «Конікі»;
  • Расповяд пра абрад «Каляды»;
  • Калядная праграма ад фальклорных калектываў;
  • Квэст «Ажыві казу»
  • Майстар-клас па танцах ды гульнях;
  • Фотазона.

 

За дадатковую плату можна:

  • Набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • Наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Каляды» на тэрыторыі музея!

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 8.00 руб.;
  • для дзяцей школьнага ўзросту – 4.00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.
Чытайце таксама
Дзень роднай мовы ў Беларускім скансэне
333
Дзень роднай мовы ў Беларускім скансэне

21.02 (нядзеля) з 13:30 да 15:30 Акуніся на пару гадзін у атмасферу вясковай школы пачатку ХХ стагоддзя!...

Хатнія рэцэпты на святочны стол!
461
Хатнія рэцэпты на святочны стол!

Нашы супрацоўнікі дзеляцца сваімі самымі лепшымі рэцэптамі на велікодны стол!

«Купалле»
501
«Купалле»

25.06. Правядзенне старажытнага абрада.