Паварот на Малінаўку, ці незвычайны выхадны

30 мая 2010 года – свята для ўсіх

“Паварот на Малінаўку, ці НЕЗВЫЧАЙНЫ ВЫХАДНЫ па матывах “Вяселля ў Малінаўцы”

Пачатак у 13.00

Кошт білета для ўсіх наведвальнікаў :

10 000 рублей.

Паварот на Малінаўку,

Ці незвычайны выхадны

па матывах “Вяселля ў Малінаўцы”.

Вы любіце кіно? Вы хочаце пагуляць на незвычайным вяселлі? Тады 30 мая 2010 года ў 13.00 Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае да сабе! У гэты дзень адбудуцца незвычайныя, захапляючыя падзеі.

Усе рыхтуюцца да вяселля. Вяселле - справа сур’ёзная і непрадказальная. Толькі Вы, паважаныя наведвальнікі музея, можаце зрабіць так, каб вяселле атрымалася! Сутнасць справы Вам паведамiць сапраўдны рупар апошніх мясцовых звестак – усім вядомая Трындычыха, сялянскі стараста – Нячыпар і …. “знаходка для шпіёна” –Папандопула. Кабеты змогуць уступіць у “бабскі батальён” былога аўстрыйскага ваеннапалоннага Яшкі-артылерыста, навучыцца танчыць модны танец “У тую стэп”. Мужчыны праявяць сваю моц і спрытнасць у атрадзе бясстрашнага чырвонаармейца Назара. І дзецям знойдзецца справа! Яны дапамогуць знайсці скарб пана Чэчэля і …..

Усіх удзельнікаў свята чакаюць цудоўныя песні, танцы, а таксама знаёмствы з іншымі вядомымі героямі культавага кінафільма “Вяселле ў Малінаўцы”.

Запрашаем усіх і свята абавязкова адбудзецца! І сапраўды – побач з Малінаўкай. У чатырох кіламетрах ад Мінска, адразу за вёскай Азярцо. Праезд у Музей на прыгарадных аўтобусах ад аўтастанцыі “Паўднёва-Заходняя” па накірунках Мінск – Музей народнай архитэктуры и побыту, Гарадзішча, Дубянцы, калгас імя Калініна, Чыки.

Ці адбудзецца “вяселле” у музеі? Ніхто не ведае. Відавочна адно – у гэты дзень усіх чакае шмат прыгод і сюрпрызаў.

 

 

ГЛЯДЗЕЦЬ МАПУ ПРАЕЗДА

ЯК ДАЕХАЦЬ НА АЎТОБУСЕ

 

Бліжэйшае свята

ФОТААГЛЯД


Сістэма Orphus