ПРЭС-РЭЛІЗ
Рэспубліканскага свята рэзчыкаў па дрэву “ФЭСТ РАЗЬБЯРОЎ” на тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту 27 – 31 ліпеня 2010 года
Апошнія чатыры дні ліпеня на тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту праводзіцца Рэспубліканскае свята рэзчыкаў па дрэву – “Фэст разьбяроў”. Гэты праект ажыццяўляецца музеем сумесна з Беларускім саюзам майстроў народнай творчасці пры фінансавай падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. У свяце прымуць удзел народныя майстры з Гомеля і Брэстчыны. Творчы працэс стварэння скульптур адбудзецца на вачах у наведвальнікаў музея. На спецыяльна адведзеных пляцоўках на працягу чатырох дзён мастакі будуць ствараць скульптуры з дрэва на тэму беларускай міфалогіі. Кожная са скульптур ўвасобіць вобраз пэўнага міфалагічнага героя. Творы застануцца ў музеі, як носьбіты пэўнай інфармацыі аб нематэрыяльнай культурнай спадчыне. Яны будуць размешчаны ў рэакрацыйных зонах маляўнічай тэрыторыі музея. Кожны з наведвальнікаў музея зможа не толькі назіраць за працай майстроў, але аддаць перавагу рабоце таго ці іншага творцы. Афіцыйнае адкрыццё свята – 28 ліпеня ў 11 гадзін. На працягу ўсяго свята музей прымае наведвальнікаў, арганізаваны продаж сувенірнай прадукцыі народных майстроў. Але галоўныя падзеі свята адбудуцца напрыканцы свята “Фэст разьбяроў” 31 ліпеня. Менавіта ў гэты дзень на тэрыторыю музея прыязджаюць госці з суседняй Украіны. Перад наведвальнікамі музея з канцэртам выступяць народныя фальклорна-этнаграфічныя ансамблі “Берагіня”, “Червона калина”, “Калина”. Разгорнуты выстаўкі пісанак з Гуцульшчыны і Покуцця, украінскай народнай цацкі “Лялька-Матанка”, гуцульскай разьбы па дрэву, украінскага рушніка. Для ўсіх жадаючых будуць праведзены майстар-класы па напісанню пісанак і вырабу лялькі-матанкі. Безумоўна, усіх удзельнікаў свята прывабіць выстаўка-дэгустацыя “Украінскі каравай”.


